«Маякоўская» () — станцыя Маскоўскага метрапалітэна на Замаскварэцкай лініі. Размешчана ў Цвярскім раёне (ЦАА); названа ў гонар Уладзіміра Маякоўскага. Адкрыта 11 верасня 1938 года ў складзе ўчастка «Плошча Свярдлова» (цяпер «Тэатральная») — «Сокал» (другая чарга будаўніцтва). Калонная трохзводчатая станцыя глыбокага залажэння з адной астраўной платформай. У 1939 годзе праект станцыі атрымаў Гран-пры на Сусветнай выставе ў Нью-Ёрку. Станцыя мае статус каштоўнага аб’екта культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.

Катэгорыя:Станцыі Маскоўскага метрапалітэна Катэгорыя:Станцыі метрапалітэна паводле алфавіта Катэгорыя:Аб’екты, названыя ў гонар Уладзіміра Маякоўскага