Ра́дунскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Радунь.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Радунскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Радунь. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 30 красавіка 1958 года скасаваны, населеныя пункты перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Радунскага пассаветаУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб пераўтварэнні вёскі Радунь, Радунскага раёна, Гродзенскай вобласці, у гарадскі пасёлак ад 30 красавіка 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 4.. 2 снежня 1961 года да Радунскага пассавета далучана тэрыторыя скасаванага Казакоўшчынскага сельсаветаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).. З 25 снежня 1962 года ў складзе Воранаўскага раёна. У 1977 годзе са Старасмільгінскага сельсавета ў склад пассавета перададзены вёскі Куркі, Новыя Смільгіні і Старыя СмільгініРашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14, 28 лютага, 21 красавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).. 24 красавіка 1978 года ў склад пассавета з Пашкавіцкага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (вёскі Даўгялішкі, Кемейшы, Пацялюнцы, Пашкавічы, Талькунцы і хутар Насавічы)Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 красавіка 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 16 (1570).. 23 студзеня 2014 года Радунскі пассавет рэарганізаваны ў сельсаветРешение Гродненского областного Совета депутатов от 23 января 2014 г. № 289 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Вороновского района Гродненской области.
Насельніцтва пассавета паводле перапісу 2009 года (35 населеных пунктаў, без Радуні) — 1874 чалавекі, з іх 86,8 % — палякі, 6,0 % — беларусы, 1,5 % — літоўцы, 1,3 % — рускія, 1,3 % — цыганыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2019 года (36 населеных пунктаў) — 3531 чалавек.
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Радунскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1958 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 2014 годзе