Дарка Бодул (; нар. , Сараева, Югаславія) — харвацкі футбаліст, нападнік баснійскага клуба «Ігман» з Коніца.

Клубная кар’ера Нарадзіўся ў Сараеве, аднак у малым узросце пераехаў з сям’ёй у Вену, дзе і пачаў займацца футболам у клубе «Фартуна», а пазней перабраўся ў «Фёрст». Ужо ў маладым узросце прыцягнуў увагу еўрапейскіх клубаў, і ва ўзросце 16 гадоў перайшоў у нідэрландскі «Херэнвен». Гуляў за юнацкую каманду «Херэнвена» і стаў адным з яе лідараў, а ў ліпені 2008 года ў якасці свабоднага агента далучыўся да амстэрдамскага «Аякса». 8 лютага 2009 года дэбютаваў у Эрэдывізі, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў матчы супраць «Вітэса» (1:4).

У жніўні 2009 года быў арандаваны ротэрдамскай «Спартай» на сезон 2009/10. Па заканчэнні сезона вярнуўся ў «Аякс», але не здолеў атрымаць месца ў складзе і ў студзені 2011 года перайшоў у партугальскі клуб «Насьянал», аднак пасля змены трэнера страціў месца ў складзе. У ліпені 2011 года, пакінуўшы «Насьянал» у якасці свабоднага агента, падпісаў аднагадовы кантракт з аўстрыйскім «Штурмам» з магчымасцю падаўжэння яшчэ на год. У першым сезоне забіў 11 галоў, аднак у наступным сезоне выніковасць зменшылася, і нападнік быў адпраўлены ў рэзервовую каманду.

У студзені 2013 года падпісаў двухгадовы кантракт з дацкім клубам «Одэнсэ». Да канца сезона 2012/13 паспеў забіць чатыры галы і дапамог камандзе захаваць месца ў Суперлізе. У далейшым стаў радзей з’яўляцца на полі, нярэдка заставаўся на лаўцы запасных. У студзені 2015 года па пагадненні бакоў пакінуў «Одэнсэ» і вярнуўся ў Аўстрыю, стаўшы іграком «Альтаха», дзе гуляў да канца сезона 2014/15. У ліпені 2015 года падпісаў двухгадовы кантракт з шатладнскім «Данды Юнайтэд», аднак не здолеў замацавацца ў складзе і ў студзені 2016 года быў выстаўлены на трансфер, а ў маі таго ж года разарваў кантракт з клубам.

У ліпені 2016 года стаў іграком расійскага клуба «Амкар», падпісаўшы двухгадовы кантракт. У ліпені 2018 года, пасля таго як «Амкар» быў расфарміраваны, папоўніў склад дэбютанта расійскай Прэм’ер-лігі краснаярскага «Енісея».

У лютым 2019 года падпісаў двухгадовы кантракт з беларускім клубам «Шахцёр» з Салігорска"Шахтер" подписал форварда, который в 35 последних матчах забил 1 гол. Спачатку выхадзіў у стартавым складзе, пасля стаў часцей з’яўляцца на замену. У снежні 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў беларускі клубКабананга, Бодул и Соловей покинули "Шахтер".

У лютым 2021 года стаў іграком турэцкага «Анкараспора». Сезон 2021/22 правёў у баснійскім «Сараеве», а ў жніўні 2022 года далучыўся да «Ігмана».

Міжнародная кар’ера Выступаў за юніёрскую зборную Харватыі. 11 лютага 2009 года згуляў у сваім адзіным матчы за моладзевую зборную супраць Македоніі.

Дасягненні Бронзавы прызёр чэмпіянату Нідэрландаў: 2008/09 Бронзавы прызёр чэмпіянату Аўстрыі: 2014/15 Чэмпіён Беларусі: 2020 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2019 Уладальнік Кубка Беларусі: 2019

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Харватыі Катэгорыя:Футбалісты Аўстрыі Катэгорыя:Ігракі ФК Аякс Амстэрдам Катэгорыя:Ігракі ФК Спарта Ротэрдам Катэгорыя:Ігракі ФК Насьянал Фуншал Катэгорыя:Ігракі ФК Одэнсэ Катэгорыя:Ігракі ФК Штурм Грац Катэгорыя:Ігракі ФК Альтах Катэгорыя:Ігракі ФК Данды Юнайтэд Катэгорыя:Ігракі ФК Амкар Перм Катэгорыя:Ігракі ФК Енісей Краснаярск Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Анкараспор Катэгорыя:Ігракі ФК Сараева Катэгорыя:Ігракі ФК Ігман Коніц