Дзіцячы сад — будынак у г. Горкі, размешчаны ў паўночна-ўсходняй частцы ансамбля Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, па адрасе вул. Ціміразева, 4.
Гісторыя У 1912—1913 гг. да былога будынка каморніцка-таксатарскіх класаў быў прыбудаваны інтэрнат для навучэнцаў каморніцка-агранамічнага вучылішча. Будынак быў мураваны, накрыты жалезам. Паводле дакумента 1913 г., у доме знаходзіліся кватэры служачыхСалаўёва Н. У., Пятрова Д. У. БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАЯ СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧАЯ АКАДЭМІЯ — УНІКАЛЬНЫ ПОМНІК АРХІТЭКТУРЫ.
Архітэктура
Злучаны з былым таксатарскім корпусам. Двухпавярховы будынак сіметрычны ў плане. Галоўны і дваровы фасады маюць рызаліты. Рызаліт галоўнага фасада завершаны ступеньчатым атыкам. Паміж аконнымі праёмамі 1-га паверха праходзіць гарызантальны руст. Над цэнтральным уваходам навісае казырок на 2 чыгунных ажурных кранштэйнах. 1-ы паверх заняты намяшканнямі дзіцячага сада. 2-і выкарыстоўваецца як жылы.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Горак Катэгорыя:Славутасці Горак Катэгорыя:Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія Катэгорыя:Вуліца Ціміразева (Горкі)