Яўген Смірноў (нар. ) — украінскі футбаліст, паўабаронца літоўскага клуба «Судува» з Марыямпале.
Клубная кар’ера Выхаванец адэскай ДЮСШ-11, у лютым 2011 года стаў іграком «Чарнаморца», дзе ў складзе моладзевай каманды быў адным з лідараў і капітанам. У ліпені 2014 года быў аддадзены ў арэнду ў малдаўскі клуб «Ціраспаль», вярнуўся ў «Чарнаморац» у пачатку 2015 года. 27 лютага 2015 года дэбютаваў ва ўкраінскай Прэм’ер-лізе, выйшаўшы на замену замест Арцёма Філімонава ў другім тайме ў матчы супраць марыупальскага «Ільічоўца». Пазней стаў трывала з’яўляцца ў асноўнай камандзе адэсітаў.
У лютым 2019 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Гомель»Украинский полузащитник Евгений Смирнов подписал контракт с «Гомелем». Пачынаў сезон 2019 у стартавым складзе, аднак неўзабаве атрымаў траўму, і з ліпеня больш не з’яўляўся на полі. У студзені 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Гомель»14 футболистов покинули "Гомель".
У лютым 2020 года праходзіў прагляд у гродзенскім «Нёмане», але беспаспяхова. У сакавіку 2020 года стаў іграком малдаўскага клуба «Сфынтул Георгэ»Евгений Смирнов стал игроком молдавского «Сфынтул Георге». У студзені 2021 года перайшоў у склад дэбютанта казахстанскай Прэм’ер-лігі «Турана», у лютым 2022 года вярнуўся ў «Сфынтул Георгэ».
У студзені 2023 года папоўніў склад «Слаціны» з другога дывізіёна Румыніі, а ў ліпені 2023 года далучыўся да марыямпальскай «Судувы».
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Украіны Катэгорыя:Ігракі ФК Чарнаморац-2 Адэса Катэгорыя:Ігракі ФК Чарнаморац Адэса Катэгорыя:Ігракі ФК Ціраспаль Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Сфынтул Георгэ Суручэнь Катэгорыя:Ігракі ФК Туран Туркестан Катэгорыя:Ігракі ФК Слаціна Катэгорыя:Ігракі ФК Судува Марыямпале