Аляксей Курылаў (нар. , Керч) — украінскі футбаліст, абаронца.
Клубная кар’ера Выхаванец данецкага «Шахцёра» да якога далучыўся ў 13-гадовым узросце. Выступаў за рэзервовыя каманды «Шахцёр-2» і «Шахцёр-3», аднак у 2006 годзе ў сувязі са скарачэннем колькасць каманды пакінуў данецкі клуб. Пазней знаходзіўся на праглядзе ў маскоўскім «Дынама» і «Сатурне», але ў выніку ў кастрычніку 2006 года далучыўся да харкаўскага «Металіста». 11 лістапада 2007 года дэбютаваў у Прэм’ер-лізе ў матчы супраць «Нафтавіка-Укрнафты» (2:0).
У пачатку 2009 года адправіўся ў арэнду ў луганскую «Зару», пазней на тых жа ўмовах гуляў за «Валынь» і «Таўрыю». У пачатку 2011 года быў арандаваны палтаўскай «Ворсклай», якая ўлетку выкупіла абаронцу. У чэрвені 2012 года адправіўся на аўстрыйскі збор з данецкім «Шахцёрам», аднак клубы не здолелі дамовіцца аб трансферы.
Улетку 2014 года падпісаў аднагадовы кантракт з запарожскім «Металургам», а ў ліпені 2015 года перабраўся ў «Металіст». У сакавіку 2016 года стаў іграком карагандзінскага «Шахцёра», аднак ужо ў чэрвені таго ж года па сямейных абставінах датэрмінова пакінуў клуб. У ліпені 2016 года папоўніў склад варонежскага «Факел». Са жніўня 2018 года выступаў за клуб «Кызылташ» у чэмпіянаце Крыма.
У лютым 2019 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Слуцк»"Слуцк" подписал украинского защитника. У ліпені 2019 года па пагадненні бакоў пакінуў «Слуцк»"Слуцк" расторг контракт с защитником Куриловым.
У верасні 2019 года вярнуўся ў «Кызылташ». У сезоне 2020/21 гуляў у чэмпіянаце Крыма за «Гвардзеец» і «Акіян».
Міжнародная кар’ера Выступаў за юнацкія і моладзевыя зборныя Украіны розных узростаў.
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Украіны Катэгорыя:Ігракі ФК Акіян Керч Катэгорыя:Ігракі ФК Гвардзеец Гвардзейскае Катэгорыя:Ігракі ФК Кызылташ Бахчысарай Катэгорыя:Ігракі ФК Слуцк Катэгорыя:Ігракі ФК Факел Варонеж Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Караганда Катэгорыя:Ігракі ФК Металіст Харкаў Катэгорыя:Ігракі ФК Металург Запарожжа Катэгорыя:Ігракі ФК Ворскла Палтава Катэгорыя:Ігракі ФК Таўрыя Сімферопаль Катэгорыя:Ігракі ФК Валынь Луцк Катэгорыя:Ігракі ФК Зара Луганск Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр-3 Данецк Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр-2 Данецк Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Данецк