Выбары Прэзідэнта Украіны 2019 () — чарговыя выбары Прэзідэнта Украіны, першы тур якіх адбыўся 31 сакавіка 2019, згодна з зацвярджаным каляндарным планам выбараў Цэнтральнай выбарчай камісіяй Украіны.
У першым туры найбольшую колькасць галасоў атрымалі Уладзімір Зяленскі і дзеючы Прэзідэнт Пётр Парашэнка, якія выйшлі ў другі тур.
Парадак правядзення выбараў 2019 Пастанова аб правядзенні выбараў прэзідэнта (рэгістрацыйны нумар 9342) апублікаваная ў спецвыпуску «Голос України» 28 лістапада 2018 года . Выбарчая кампанія пачалася 31 снежня 2018. З гэтага дня пачынаецца рэгістрацыя кандыдатаў у ЦВК і перадвыбарная агітацыя, якая завяршаецца ў поўнач апошняй пятніцы перад галасаваннем. 3 лютага 2019 прыём дакументаў завершаны. 9 лютага 2019 быў абвешчаны спіс прэтэндэнтаў на пасаду кіраўніка дзяржавы (44 кандыдата). ЦВК адмоўлена ў рэгістрацыі больш за 40 кандыдатаў. Да 7 сакавіка ўключна 5 кандыдатаў скарысталіся правам зняць свае кандыдатуры. Такім чынам, 8 сакавіка ЦВК зацвердзіў тэкст бюлетэня з 39 кандыдатамі.
Першы тур галасавання 31 сакавіка, выбарчыя ўчасткі працавалі з 8:00 да 20:00. Адразу пасля закрыцця участкаў экзіт-полы абвесцілі вынікі сваіх апытанняў, канчатковыя афіцыйныя вынікі будуць абвешчаныя да 10 красавіка.
У выпадку, калі кандыдаты не набяруць абсалютную большасць (50 % + 1 голас), другі тур адбудзецца 21 красавіка, публікацыя вынікаў да 4 мая. Пратаколы ЦВК публікуюцца ў газетах «Голос України» і «Урядовий кур’єр».
Да 3 чэрвеня 2019 новаабраны прэзідэнт уступае ў паўнамоцтвы з прыняццем прысягі на ўрачыстым пасяджэнні Вярхоўнай Рады Украіны .
Заканадаўства
Парадак выбараў Прэзідэнта Украіны вызначаецца адпаведнымі артыкуламі дзеючай Канстытуцыі Украіны , а таксама Законам Украіны «Аб выбарах Прэзідэнта Украіны» .
Кошт рэгістрацыі
Для прадстаўлення сваёй кандыдатуры ў ЦВК трэба ўнесці грашовы заклад у памеры 2,5 млн грыўняў. Грашовы заклад вяртаецца кандыдату на пасаду прэзідэнта ў двух выпадках: альбо ў выпадку перамогі на выбарах, ці ў выпадку выхаду ў другі тур. Усім астатнім удзельнікам выбараў грошы не вяртаюцца, яны ідуць у дзяржаўны бюджэт . Не менш важным з’яўляецца наяўнасць у кандыдата адкрытага назапашвальнага рахунку ў грыўнях для фінансавання перадвыбарчай агітацыі. Кандыдат у прэзідэнты павінен даць дэкларацыю аб даходах за мінулы год для праверкі Нацыянальным агенцтвам па папярэджанні карупцыі .
Тэрытарыяльныя выбарчыя акругі
На паседжанні Цэнтральнай выбарчай камісіі 12 лютага 2019 пасля вызначэння камісіі па акругах на акупаваных і непадкантрольных тэрыторыях было канчаткова зацверджаны пералік тэрытарыяльных выбарчых акругаў, якія ў асноўным супадаюць з ТВА на Парламенцкіх выбарах 2012 года.
ЦВК пастанавіла, што галасавання не будзе праводзіцца на тэрыторыі АР Крым і горада Севастопаля (акупаваныя і анэксаваныя Расійскай Федэрацыяй), а таксама на тэрыторыях прызнаных часова акупаванымі ў Данецкай і Луганскай абласцях .
Такім чынам агульная колькасць тэрытарыяльных выбарчых акругаў складае 199, яны ахопліваюць прыкладна 29 746 выбарчых участкаў .
Кандыдаты
Фота Імя Суб’ект вылучэння Месца працы, пасада, партыйнасць, месца жыхарства Дата рэгістрацыі Генадзь Віктаравіч БалашоўЗвесткі пра кандыдата 5.10фізічная асоба — прадпрымальнік, член палітычнай партыі «5.10», пражывае ў Кіеве 18 студзеня 2019 Раман Пятровіч БязсмертныЗвесткі пра кандыдата дацэнт кафедры міжнародных адносін Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, беспартыйны, пражывае ў Кіеве 4 лютага 2019 Вольга Вадзімаўна БагамолецЗвесткі пра кандыдата народны дэпутат Украіны, старшыня Камітэта Вярхоўнай Рады Украіны па пытаннях аховы здароўя, беспартыйная, пражывае ў Кіеве 18 студзеня 2019 Іна Германаўна БагаслоўскаяЗвесткі пра кандыдата дырэктар Усеўкраінскай грамадскай арганізацыі «Веча Украіны», беспартыйная, пражывае ў Харкаве 30 студзеня 2019 Юрый Анатольевіч БойкаЗвесткі пра кандыдата народны дэпутат Украіны, член палітычнай партыі «Апазіцыйны блок», пражывае ў Рубіжным Луганскай вобласці 22 студзеня 2019 Віктар Васільевіч БондарЗвесткі пра кандыдата «Адраджэння» народны дэпутат Украіны, член палітычнай партыі «Адраджэння», пражывае ў пгт Гастомэль горада Ірпінь Кіеўскай вобласці 4 лютага 2019 Аляксандр Міхайлавіч ВашчанкаЗвесткі пра кандыдата старшыня праўлення грамадскай арганізацыі «Улада народа», беспартыйны, пражывае ў Кіеве 7 лютага 2019 Аляксандр Юр’евіч ВілкулЗвесткі пра кандыдата Апазіцыйны блок — Партыя міру і развіцця народны дэпутат Украіны, намеснік Старшыні дэпутацкай фракцыі палітычнай партыі «Апазіцыйны блок» ў Вярхоўнай Радзе Украіны восьмага склікання, член палітычнай парты «Апазіцыйны блок — Партыя міру і развіцця», пражывае ў Дніпры 25 студзеня 2019 Мікалай Аляксандравіч ГаберЗвесткі пра кандыдата старшыня і член палітычнай партыі «Патрыятычная партыя Украіны», пражывае ў Кіеве 1 лютага 2019 Анатоль Сцяпанавіч ГрыцэнкаЗвесткі пра кандыдата Грамадзянская пазіцыя дацэнт кафедры паліталогіі Кіева-Магілянскай акадэміі, член палітычнай партыі «Грамадзянская пазіцыя», пражывае ў Кіеве 15 студзеня 2019 Аляксандр Уладзіміравіч ДанілюкЗвесткі пра кандыдата кіраўнік грамадскай арганізацыі «Цэнтр абаронных рэформаў», член палітычнай партыі «Грамадзянскі рух „Агульная справа“», пражывае ў Кіеве 28 студзеня 2019 Юры Багдановіч ДзеравянкаЗвесткі пра кандыдата Воля народны дэпутат Украіны, член палітычнай партыі «Воля», пражывае ў Кіеве 1 лютага 2019 Васіль Мікалаевіч ЖураўлёўЗвесткі пра кандыдата Стабільнасць старшыня грамадскай арганізацыі «Федэрацыя футбола г. Марыўпаля», член палітычнай партыі «Стабільнасць», пражывае ў пгт Стары Крым міста Маріуполя Данецкай вобласці 6 лютага 2019 Уладзімір Аляксандравіч ЗяленскіЗвесткі пра кандыдата Слуга народа мастацкі кіраўнік Студыя Квартал-95, беспартыйны, пражывае ў Кіеве 30 студзеня 2019 Сяргей Мікалаевіч КаплінЗвесткі пра кандыдата Сацыял-дэмакратычная партыя народны дэпутат Украіны, беспартыйны, пражывае ў вёсцы Апрышках Глобынскага раёна Палтаўскай вобласці 8 студзеня 2019 Юрый Анатольевіч КармазінЗвесткі пра кандыдата прэзідэнт грамадскай арганізацыі " Інстытут права і грамадства ", член палітычнай партыі «Партыя абаронцаў Айчыны», пражывае ў Кіеве 7 лютага 2019Ілля Уладзіміравіч КіваЗвесткі пра кандыдата Сацыялістычная партыя Украіны старшыня Усеўкраінскага прафсаюза МУС Украіны, старшыня і член палітычнай партыі «Сацыялістычная партыя Украіны», пражывае ў Кіеве 25 студзеня 2019 Аркадзь Аляксеевіч КарнацкіЗвесткі пра кандыдата народны дэпутат Украіны, беспартыйны, пражывае ў вёсцы Чавусавэ Другэ Пэрвамайскага раёна Мікалаеўскай вобласці 25 студзеня 2019 Руслан Уладзіміравіч КашулінскіЗвесткі пра кандыдата Усеўкраінскае аб’яднанне «Свабода» старшыня секретаріату та член палітычнай партыі «Усеўкраінскае аб’яднанне «Свабода»», пражывае ў Львове 28 студзеня 2019 Віктар Мікалаевіч КрывенкаЗвесткі пра кандыдата Народны Рух Украіны народны дэпутат Украіны, намеснік старшыні Камітэта Вярхоўнай Рады Украіны па пытаннях бюджэту, член палітычнай партыі «Народны Рух Украіны», пражывае ў пгт Курыліўка Пэтрыкіўскага раёна Днепрапятроўскай вобласці 5 лютага 2019 Віталь Мікалаевіч КупрыйЗвесткі пра кандыдата народны дэпутат Украіны, намеснік старшыні Камітэта Вярхоўнай Рады Украіны па пытаннях заканадаўчага забеспячэння праваахоўнай дзейнасці, беспартыйны, пражывае ў Кіеве 15 студзеня 2019 Юлія Леанідаўна ЛітвіненкаЗвесткі пра кандыдата часова не працуе, беспартыйная, пражывае ў Кіеве 7 лютага 2019 Алег Валер’евіч ЛяшкоЗвесткі пра кандыдата Радыкальная партыя Алега Ляшка народны дэпутат Украіны, старшыня фракцыі Радыкальнай партыі Алега Ляшко ў Вярхоўнай Радзе Украіны VIII склікання, член палітычнай партыі «Радыкальная партыя Алега Ляшко», пражывае ў Кіеве 25 студзеня 2019 Аляксандр Аляксандравіч МарозЗвесткі пра кандыдата Сацыялістычная партыя Аляксандра Мароза пенсіонер, член палітычнай партыі «Сацыялістычная партыя Аляксандра Мароза», пражывае ў Кіеве 25 студзеня 2019 Валянцін Аляксандравіч НалівайчанкаЗвесткі пра кандыдата Грамадска-палітычны рух Валянціна Налівайчанка «Справядлівасць» старшыня і член палітычнай партыі «Грамадска-палітычны рух Валянціна Налівайчанка „Справядлівасць“», пражывае ў Кіеве 8 студзеня 2019 Раман Міхайлавіч НасіраўЗвесткі пра кандыдата прэзідэнт грамадскай арганізацыі «Федэрацыя Дзюдо Украіны», беспартыйны, пражывае ў Кіеве 21 студзеня 2019 Андрэй Ярэмавіч НовакЗвесткі пра кандыдата Патрыёт часова не працуе, член палітычнай партыі «Патрыёт», пражывае ў Каламыі Івана-Франкоўскай вобласці 6 лютага 2019 Сяргей Міхайлавіч НасенкаЗвесткі пра кандыдата старшы кіруючы дырэктар ТАА «Інтернешнл Інвестмент Партнерс Україна», беспартыйны, пражывае ў Кіеве 5 лютага 2019 Уладзімір Уладзіміравіч ПятроўЗвесткі пра кандыдата прадзюсар ТАА «Люмпен Продакшн», беспартыйны, пражывае ў Кіеве 7 лютага 2019 Пётр Аляксеевіч ПарашэнкаЗвесткі пра кандыдата прэзідэнт Украіны, беспартыйны, пражывае ў Кіеве 7 лютага 2019 Руслан Аляксандравіч РыгаванаўЗвесткі пра кандыдата выконваючы абавязкі начальніка дзяржаўнага прадпрыемства «Севастопальскі марскі рыбны порт», беспартыйны, пражывае ў Горліўцы Данецкай вобласці 5 лютага 2019 Віталь Еўстаф’евіч СкоцыкЗвесткі пра кандыдата старшыня грамадскай арганізацыі «Аграрная платформа Віталь Скоціка», беспартыйны, пражывае ў Кіеве 8 студзеня 2019 Ігар Пятровіч СмяшкоЗвесткі пра кандыдата прафесар кафедры міжнародных медыякамунікацый і камунікатыўных тэхналогій Інстытута міжнародных адносін КНУ імя Тараса Шаўчэнкі, член палітычнай партыі «Сіла і гонар», пражывае ў Кіеве 30 студзеня 2019 Аляксандр Мікалаевіч СалаўёўЗвесткі пра кандыдата Разумная сіла намеснік дырэктара ТАА «Юридична компанія „ФЕБ“», член палітычнай партыі «Разумная сіла», пражывае ў Кіеве 8 лютага 2019 Сяргей Аляксеевіч ТарутаЗвесткі пра кандыдата Аснова народны дэпутат Украіны, член палітычнай партыі «Аснова», пражывае ў Марыупалі 29 студзеня 2019 Юлія Уладзіміраўна ЦімашэнкаЗвесткі пра кандыдата Усеўкраінскае аб’яднанне «Бацькаўшчына» народны дэпутат Украіны, старшыня фракцыі палітычнай партыі «Усеўкраінскае аб’яднанне „Бацькаўшчына“» у Вярхоўнай Радзе Украіны VIII склікання, член Камітэта Вярхоўнай Рады Украіны па пытаннях правоў чалавека, нацыянальных меншасцяў і міжнацыянальных адносін, член палітычнай партыі «Усеўкраінскае аб’яднанне «Бацькаўшчына»», пражывае ў пгт Казын Абухіўскага раёна Кіеўскай вобласці 25 студзеня 2019 Юрый Уладзіміравіч ЦімашэнкаЗвесткі пра кандыдата народны дэпутат Украіны, член Камітэта Вярхоўнай Рады Украіны па пытаннях прадухілення і процідзеяння карупцыі, беспартыйны, пражывае ў Каламыі Івана-Франкоўскай вобласці 6 лютага 2019 Ігар Анатольевіч ШаўчэнкаЗвесткі пра кандыдата прэзідэнт дабрачыннай арганізацыі «Паспяховая Украіна», беспартыйны, пражывае ў Кіеве 4 студзеня 2019 Аляксандр Леанідавіч ШаўчэнкаЗвесткі пра кандыдата УКРОП народны дэпутат Украіны, член палітычнай партыі «УКРОП», пражывае ў вёсцы Паляныця горада Ярэмчэ Івана-Франкоўскай вобласці 21 студзеня 2019
Знятыя кандыдатуры
Згодна з законам кандыдат у прэзідэнты можа зняць з рэгістрацыі сваю кандыдатуру па ўласным жаданні або з стратай працаздольнасці. У сувязі з гэтым не пазней чым за 23 дня (да 7 сакавіка ўключна) да дня выбараў ён можа звярнуцца ў ЦВК з адпаведнай заявай . Гэтым правам скарысталіся 5 кандыдатаў: