Хо́ўхлаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Хоўхлава.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Маладзечанскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года ў склад сельсавета з Сугваздаўскага сельсавета Валожынскага раёна перададзена вёска ПекарыУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с., 3 жніўня 1954 года з Дорскага сельсавета Валожынскага раёна — вёска АбухаўшчынаПостановление Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 3 августа 1954 г. О внесении изменения и дополнений в указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. 9 жніўня 1960 года ў склад сельсавета з Гарадоцкага сельсавета перададзены 9 населеных пунктаў (Бабры, Ваўчкі, Дарахі, Дровашы, Куляшы, Пранчэйкава, Чэрнева, Чэрнеўшчына і Шалыгі)Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 жніўня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 24.. У 2004 годзе скасаваны вёскі Крыжы-Луг і Палуйкі. 28 мая 2013 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Гарадоцкага (14 населеных пунктаў: Бабры, Ваўчкі, Дарахі, Дзяразкі, Дровашы, Ермакі, Каменшчына, Краснаармейская, Куляшы, Пранчэйкава, Селеўцы, Чэрнева, Чэрнеўшчына, Шалыгі) і Хажоўскага (13 населеных пунктаў: Абухаўшчына, Броды, Бярозаўцы, Віткоўшчына, Задварцы, Кукава, Лучанскія, Мацукоўшчына, Пекары, Сухапараўшчына, Хоўхлава, Чахі, Шараі) сельсаветаўРешение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области .

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1094 чалавекі, з іх 93,9 % — беларусы, 4,7 % — рускіяЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года.

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 27 населеных пунктаў.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Маладзечанскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе