Хажо́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Хажова.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Хажэўскі сельсавет у складзе Маладзечанскага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Хажэва. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 12 чэрвеня 1958 года ў склад Насілаўскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (Вытрапаўшчына, Вязавец, Каледзіно, Куклаўшчына, Мянюткі, Разводава, Цюрлі)Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 чэрвеня 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 6.. 11 верасня 1959 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Цюрлеўскага сельсаветаРашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 верасня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 13..
10 чэрвеня 1965 года сельсавет утвораны зноў у складзе Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці з цэнтрам у вёсцы Хажова ў складзе 15 населеных пунктаў (Аўчарнік, Брохаўшчына, Брускаўшчына, Бяртошкі, Гай, Драні, Жарлакі, Ізабеліна, Капачы, Кулёўшчына, Лелы, Мачыноўшчына, Мойсічы, Слабодка і Хажова), якія ўваходзілі ў склад Цюрлеўскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 чэрвеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (1105).. У 1974 годзе скасаваны хутар АўчарнікРашэнні выканаўчага камітэта Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 чэрвеня і 15 жніўня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 25 (1435).. 5 сакавіка 1981 года сельсавет перайменаваны ў Хажоўскі, а цэнтр — у Хажова. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана частка скасаванага Хоўхлаўскага сельсавета (13 населеных пунктаў: Абухаўшчына, Броды, Бярозаўцы, Віткоўшчына, Задварцы, Кукава, Лучанскія, Мацукоўшчына, Пекары, Сухапараўшчына, Хоўхлава, Чахі, Шараі) і частка Цюрлёўскага сельсавета (4 населеныя пункты: Адамавічы, Гаравіны, Мыслевічы, Рагазы)Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области .
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (14 населеных пунктаў) — 1376 чалавек, з іх 94,4 % — беларусы, 4,4 % — рускіяЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (31 населены пункт) — 2375 чалавек.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1959 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1965 годзе