__NOTOC__

17 мая (17 траўня) — сто трыццаць сёмы (сто трыццаць восьмы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Падзеі

884: Адрыян III стаў Папам Рымскім. 1642: Французскія каланісты заснавалі місіянерскі пост і гандлёвы пункт Віль-Мары, будучы Манрэаль. 1788: У Стакгольме адкрыўся Каралеўскі драматычны тэатр. 1792: Заснавана Нью-Ёркская фондавая біржа. 1846: Бельгійскі музычны майстар Адольф Сакс атрымаў патэнт на вынайдзены ім саксафон. 1865: У Парыжы 20 дзяржавамі прыняты Першая міжнародная тэлеграфная канвенцыя і Рэгламент тэлеграфнай сувязі. 1900: Выйшла ў свет дзіцячая аповесць-казка «Чараўнік краіны Оз» Лаймэна Фрэнка Баума. 1970: Экспедыцыя нарвежскага падарожніка-даследчыка Тура Хеердала на папірусным чоўне «Ра-2» адправілася з мараканскага горада Сафі ў плаванне праз Атлантычны акіян да Паўднёвай Амерыкі. 1990: Гомасексуальнасць выключана з Міжнароднай класіфікацыі хвароб. 1992: Адбыўся першы канцэрт групы «Новы Іерусалім». 1995: Створана Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь. 2007: Падпісанне Акта аб кананічных зносінах паміж Маскоўскім Патрыярхатам і Рускай праваслаўнай царквой за мяжой, уз’яднанне Рускай праваслаўнай царквы. 2026: СААЗ абвясціла аб надзвычайнай сітуацыі з-за эпідэміі Эболы ў Ітуры (ДР Конга).

Нарадзіліся 1681: Ян Мікалай Аляксандр Радзівіл, дзяржаўны дзеяч ВКЛ (пам. 20.1.1729) 1749: Эдуард Джэнер, англійскі лекар, які стварыў вакцыну супраць воспы (пам. 26.1.1823) 1820: Сяргей Салаўёў, расійскі гісторык (пам. 16.10.1879) 1866: Эрык Саці, французскі кампазітар 1904: Жан Габэн, французскі акцёр тэатра і кіно 1952: Анатоль Красоўскі, беларускі педагог, выдавец, прадпрымальнік 1952: Яўген Ксяневіч, беларускі калекцыянер, бібліяфіл, мецэнат, прадпрымальнік 1973: Мэцью Мак-Гроры, амерыканскі акцёр 1987: Эдгар Аляхновіч, беларускі футбаліст 2002: Леон Маршан, французскі плывец, алімпійскі чэмпіён

Памерлі

1050: Гвіда д'Арэца, італьянскі музычны тэарэтык (нар. 990) 1510: Сандра Бацічэлі, італьянскі мастак (нар. 1445) 1727: Кацярына I, імператрыца расійская (нар. 15.4.1684) 1760: Геранім Фларыян Радзівіл, дзяржаўны дзеяч ВКЛ, мецэнат (нар. 4.5.1715) 1765: Алексі Клод Клеро, французскі матэматык і астраном 1797: Мішэль-Жан Седэн, французскі драматург 1838: Шарль Марыс дэ Талейран-Перыгор, французскі палітык і дыпламат 1931: Мелхіседэк (Паеўскі), мітрапаліт мінскі і беларускі (нар. 1878) 1934: Міхаіл Кахановіч, беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, педагог, рэдактар, публіцыст (нар. 27.9.1882) 1934: Алесь Салагуб, беларускі паэт (нар. 18.10.1906) 1935: Поль Дзюка, французскі кампазітар 2001: Валянціна Тэрн, эстонская спявачка і актрыса 2017: Ёханес Груцке, нямецкі мастак

Святкуюць Канада, Дзень грамадзянства. Нарвегія, Дзень Канстытуцыі (Дзень незалежнасці). Нігерыя, Дзень Канстытуцыі.

517