Рэдван Мемешаў (нар. , Джанкой, Крым) — украінскі футбаліст, паўабаронца крымскага клуба «Кызылташ» з Бахчысарая.
Клубная кар’ера Выхаванец клуба «Крымцяпліца», дзе і пачаў прафесійныя выступы ў 2011 годзе, за два з паловай гады ў Першай лізе правёў 49 матчаў і забіў 7 галоў. У ліпені 2013 года, пасля таго як «Крымцяпліца» з-за фінансавых праблем спыніла выступы, падпісаў кантракт з луцкай «Валынню». 1 лістапада 2013 года аформіў дубль у браму данецкага «Шахцёра» (2:0).
У жніўні 2017 года, пасля таго як «Валынь» страціла месца ў Прэм’ер-лізе, падпісаў кантракт з львоўскімі «Карпатамі», але згуляў за каманду толькі ў двух матчах. У сакавіку 2018 года перайшоў у «Дніпро-1», дапамог яму выйсці ў Першую лігу. У сезоне 2018/19 заставаўся іграком «Дніпро-1», але не з’яўляўся на полі.
У сакавіку 2019 года пасля прагляду стаў іграком беларускага клуба «Славія» з МазыраУкраинский полузащитник Мемешев подписал контракт со "Славией". Пачынаў сезон 2019 у стартавым складзе мазыран, пазней стаў выхадзіць на замену, гуляў таксама за дубль. У ліпені 2019 года па пагадненні бакоў пакінуў мазырскую камандуХадаркевич и Мемешев покинули "Славию".
У жніўні 2019 года зноў далучыўся да «Крымцяпліцы», якая стала выступаць у чэмпіянаце Крыма. У сакавіку 2021 года перайшоў у клуб «Кыран» з Першай лігі Казахстана. У пачатку 2022 года вярнуўся ў Крым, выступаў за «Еўпаторыю», а летам перабраўся ў «Кызылташ».
Міжнародная кар’ера Выступаў за моладзевую зборную Украіны.
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Украіны Катэгорыя:Ігракі ФК Крымцяпліца Катэгорыя:Ігракі ФК Валынь Луцк Катэгорыя:Ігракі ФК Карпаты Львоў Катэгорыя:Ігракі ФК Дніпро-1 Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК Кыран Шымкент Катэгорыя:Ігракі ФК Еўпаторыя Катэгорыя:Ігракі ФК Кызылташ Бахчысарай