Іван Васілевіч Даронін (; -) — лётчык савецкай палярнай авіяцыі, палкоўнік, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, сёмы Герой Савецкага Саюза (1934).
Біяграфія Нарадзіўся 22 красавіка (5 траўня) 1903 года ў вёсцы Каменка Мікалаеўскага павета Самарскай губерні (цяпер Пугачоўскі раён, Саратаўская вобласць) у сям’і селяніна. Рускі.
У ВМФ з 1920 года (Балтыйскі флот). Камандзіраваны ў Ягор’еўскую авіяцыйна-тэарэтычную школу, адкуль пераведзены ў Севастопальскую лётную школу, пасля заканчэння якой у 1925 годзе служыў лётчыкам на Чарнаморскім флоце, затым інструктарам у школе марской авіяцыі. Член ВКП(б)/КПСС з 1934 года.
З 1930 — у грамадзянскай авіяцыі, быў камандзірам транспартнага самалёта на лініі Іркуцк — Якуцк — Бадайбо. Браў удзел у экспедыцыі па даследаванні Карскага мора. Першым праляцеў над Верхаянскім хрыбтом, праклаў лінію Іркуцк — Усць-Срэднекан (на Калыме). За праяўленыя пры выратаванні чалюскінцаў мужнасць і адвагу 20.04.1934 года прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. У 1939 годзе скончыў Ваенна-паветраную інжынерную акадэмію.
У гады Вялікай Айчыннай вайны працаваў на авіяцыйных заводах № 1 (Масква) і 301 (Хімкі) начальнікам лётна-выпрабавальных станцый.
Памёр 2 лютага 1951 года на 48-м годзе жыцця. Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках (4-ы ўчастак).
Катэгорыя:Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Палкоўнікі СССР Катэгорыя:Нарадзіліся ў Саратаўскай вобласці