Дзяніс Ясковіч (нар. , ) — беларускі футбаліст, абаронца кыргызскага клуба «Мурас Юнайтэд» з Джалал-Абада.
Клубная кар’ера Выхаванец мінскага «Дынама», першым трэнерам быў бацька, былы ігрок зборнай Беларусі Сяргей Іванавіч Ясковіч. З 2011 года пачаў выступаць за дубль дынамаўцаў. У 2013—2014 гадах гуляў у барысаўскім БАТЭ, пасля вярнуўся ў «Дынама». Сезоны 2015 і 2016 правёў у арэндзе ў Першай лізе, адпаведна ў «Бярозе-2010» і «Зорцы-БДУ», дзе быў іграком асновы.
У лютым 2017 года пасля прагляду падпісаў кантракт з мазырскай «Славіяй». У клубе выступаў за дубль, зрэдку з’яўляўся на лаўцы запасных асноўнай каманды, але на поле так і не выйшаў. У ліпені 2017 года па пагадненні бакоў пакінуў «Славію» і неўзабаве зноў далучыўся да «Зоркі-БДУ», якая на гэты час змяніла назву на «Энергетык-БДУ». У сезоне 2018 дапамог клубу выйсці ў Вышэйшую лігу. У першай палове сезона 2019 быў асноўным абаронцам каманды ў Вышэйшай лізе. У ліпені 2019 года пакінуў «Энергетык-БДУ».
У жніўні 2019 года падпісаў кантракт на 2,5 гады з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ». Спачатку гуляў у стартавым складзе, але неўзабаве стаў пераважна заставацца на лаўцы запасных, прыцягваўся таксама да дубля. У студзені 2020 года па пагадненні бакоў пакінуў жодзінскі клуб і неўзабаве далучыўся да «Гарадзеі», з якой хутка падпісаў кантракт. У сезоне 2020 гуляў пераважна ў стартавым складзе гарадзейскай каманды.
У пачатку 2021 года некаторы час трэніраваўся з брэсцкім «Дынама», а пазней далучыўся да «Крумкачоў», з якімі ў сакавіку падпісаў кантракт. Быў іграком асновы сталічнай каманды. У студзені 2022 года пачаў трэніравацца з «Мінскам» і неўзабаве афіцыйна стаў іграком гэтага клуба, дзе таксама замацаваўся ў стартавым складзе. У снежні 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Мінск».
У сакавіку 2023 года папоўніў склад «Акжайыка» з другога дывізіёна Казахстана. У сакавіку 2024 года перайшоў у кыргызскі клуб «Мурас Юнайтэд».
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2011 дубль Дынама 3 0 2012 дубль Дынама ? ? 2013 дубль БАТЭ 15 0 2014 дубль БАТЭ 26 1 2015 Д2 Бяроза-2010 27 2 2016 Д2 Зорка-БДУ 24 1 2017 (1) дубль Славія 12 1 2017 (2) Д2 Энергетык-БДУ 13 1 2018 Д2 Энергетык-БДУ 27 1 2019 (1) Д1 Энергетык-БДУ 14 0 2019 (2) Д1 Тарпеда-БелАЗ 3 0 2020 Д1 Гарадзея 22 1 2021 Д2 Крумкачы 29 3 2022 Д1 Мінск 27 0 2023 Д2 Акжайык 27 1
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Бяроза-2010 Катэгорыя:Ігракі ФК Энергетык-БДУ Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Гарадзея Катэгорыя:Ігракі ФК Крумкачы Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Акжайык Уральск Катэгорыя:Ігракі ФК Мурас Юнайтэд