Міхаіл Ціханавіч Казло́ўскі () — вучоны-хімік, акадэмік Акадэміі навук Казахскай ССР (1962, член-карэспандэнт з 1953).

Біяграфія Нарадзіўся 9 лютага 1903 года ў вёсцы Маляцічы Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерні (сучасны аграгарадок у Магілёўскай вобласці Беларусі).

У 1926 годзе скончыў Адэскі вышэйшы хіміка-тэхналагічны інстытут і працаваў у Інстытуце навукова-судовай экспертызы ў Адэсе. З 1939 года — у Казахскім універсітэце.

Памёр 13 студзеня 1972 года ў Алмаце.

Навуковая дзейнасць М. Ц. Казлоўскаму належаць навуковыя працы па аналітычнай хіміі, атрыманні і вывучэнні амальгам, па распрацоўцы электрахімічных метадаў аналізу, тэорыі працэсу цэментацыі металамі і амальгамамі, узаемадзеяння металаў у ртутнай фазе. Займаўся таксама даследаваннямі дэзынтэграцыі металічных катодаў і ўтварэння тонкадысперсных парашкоў з узнікненнем адмоўных іонаў металаў.

Сярод апублікаванага: Избр. труды. Т. 1—2. — Алма-Ата, 1974.

Літаратура  — С. 433.

Катэгорыя:Хімікі СССР Катэгорыя:Постаці Казахстана Катэгорыя:Нарадзіліся ў Крычаўскім раёне