Цы́на шыракалістая (Cinna latifolia) — від кветкавых раслін роду сямейства .

Батанічнае апісанне Лісце, ліставая похва і каласок цыны шыракалістай Шматгадовыя травяністыя расліны да 1—2 м вышынёй, з доўгімі падземнымі парасткамі, неапушаныя. Лісце простае, суцэльнае, пляскатае, з доўгім язычком, шурпатае, чаргаванае, 10—22 см даўжынёй і 1—1,5 см шырынёй. Суквецце — гронка, сабраная з каласкоў ад зялёнага да крыху пурпурнага колеру. Ніжняя кветкавая лускавінка звычайна з кароткім асцюком. Цвіце познім летам і восенню. Плод — зярняўка.

Распаўсюджанне і месцапражыванне Расце ў Еўропе і Паўночнай Амерыцы. У Еўропе зрэдку сустракаецца ў Нарвегіі, Швецыі, Эстоніі, Фінляндыі, краінах Прыбалтыкі і Расіі, таксама сустракаецца ў разрозненых месцах у Сібіры, у Японіі і на Каўказе. Больш часта гэты від сустракаецца ў Паўночнай Амерыцы, дзе расце на Алясцы, у Канадзе і паўночных і цэнтральных штатах ЗША.

Цына шыракалістая аддае перавагу месцам з прахалодным, мяккім, вільготным мікракліматам, напрыклад, рачным берагам.

Ахоўваецца ў Эстоніі, Фінляндыі і шэрагу рэгіёнаў Расіі.

Сінаніміка

Літаратура  — С. 284. Raatikainen, Mikko: Hajuheinä. Teoksessa Uhanalaiset kasvimme. Toim. Ryttäri, Terhi & Kettunen, Taina. Suomen ympäristökeskus, Helsinki 1997, s. 122. Retkeilykasvio, Toim. Hämet-Ahti, Leena & Suominen, Juha & Ulvinen, Tauno & Uotila, Pertti. Luonnontieteellinen keskusmuseo, Kasvimuseo, Helsinki 1998. Uusitalo, Anna: Kylien kaunokit, soiden sarat. Keski-Suomen uhanalaiset kasvit. Keski-Suomen ympäristökeskus, Jyväskylä 2007.

Спасылкі

Jepson Manual Treatment USDA Plants Profile Фатаграфіі

Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Метлюжковыя Катэгорыя:Старонкі з недагледжанымі перакладамі