Цыстоптэрыс ломкі (Cystopteris fragilis) — від раслін сямейства . Далікатная расліна, лёгка пашкоджваецца, дзякуючы чаму і атрымала эпітэт «ломкі».

Апісанне Невялікая шматгадовая папараць вышынёй ад 6 да З0 см. Мае карычняватае карэнішча і ломкія чырванавата-карычневыя ўнізе хвосцікі, як правіла, карацей, чым пласцінка. Пласцінкі лісця звычайна голыя (як і хвосцікі), ланцэтныя па абрысах, двойчы пёрыстыя з 7-16 парамі яйкападобных або ланцэтных падоўжаных пярынак, з клінаватай асновай.

Жыццёвы цыкл Споры спеюць ў спарангіях з ніжняга боку ліста ў сярэдзіне лета.

Сінаніміка Паводле The Plant List на 2010 год, у сінаніміку віда уваходзяць:

Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання Расце ў вільготных цяністых лясах, скальных цяснінах, у ярах і на абрывах амаль па ўсёй Украіне. Таксама расце ў Еўразіі, Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы.

Практычнае выкарыстанне Утрымлівае атрутныя рэчывы. У лісці і спорах з’яўляецца сінільная кіслата. Выкарыстоўваецца ў народнай медыцыне як супрацьгліставы сродак.

Літаратура

Гамуля Ю. Г. Рослини України / за ред. О. М. Утєвської. — Харків : Фактор, 2011. — 208 с. — (Україна. Вчора, сьогодні, завтра) — 3000 прим. — ISBN 978-966-312-720-0. — C. 88

Катэгорыя:Качадыжнікавыя Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1805 годзе Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі