«На чорных лядах» — беларускі мастацкі фільм паводле апавяданняў Васіля Быкава «На Чорных лядах» і «Перад канцом», зняты ў 1995 годзе рэжысёрам Валерыем Панамаровым на нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм».
Сюжэт Слуцкі збройны чын. Атрад беларускіх паўстанцаў, не маючы шанцаў выйсці з акружэння, прымае рашэнне аб самагубстве…
У ролях
У эпізодах
Здымачная група аўтары сцэнарыя — Васіль Быкаў, Валерый Панамароў рэжысёр-пастаноўшчык — Валерый Панамароў аператар-пастаноўшчык — Аляксандр Абадоўскі мастак-пастаноўшчык — Уладзімір Дзяменцьеў кампазітар — Сяргей Бельцюкоў гукааператар — Андрэй Волкаў мантажор — Людміла Мікула рэжысёры — Роберт Мірскі, Аляксандр Федаровіч аператар — Віктар Калінін мастак па касцюмах — Ніна Гурло мастак-грымёр — Грыгорый Храпуцкі асістэнты: рэжысёра — Наталля Рыжаўская, Ніна Шутава; па касцюмах — Алла Аднамах
Прэм’ера У 1995 годзе, за дзень да прэм’еры стужкі, якая мелася адбыцца ў мінскім кінатэатры «Масква» і пра якую паведамілі СМІ, з кінастудыі «Беларусьфільм» выкралі адзіную яе копію. Пасля сарванай прэм’еры стужка знайшлася, але шырокая публіка яе гэтак і не ўбачыла, адбыліся толькі тры паказы для вузкай аўдыторыі. На касетах і лічбавых носьбітах трапіла ў Еўропу, ЗША і Аўстралію.
Крытыка Меркаванні наконт кінастужкі культурных дзеячаў, крытыкаў, журналістаў, якія выказаны ў дакументальным фільме «Забаронены фільм» (2013):
Спасылкі
Фильм «На Чорных лядах» к/с «Беларусьфильм» на onliner.by На чорных лядах / 1995 / SatRip на Баравік «На чорных лядах» на сайце
Катэгорыя:Фільмы на беларускай мове Катэгорыя:Фільмы студыі «Беларусьфільм» Катэгорыя:Фільмы Валерыя Панамарова Катэгорыя:Цэнзура ў Беларусі