Аўдро́нюс Ажуба́ліс (; нар. , , Літоўская ССР) — літоўскі журналіст, дзяржаўны дзеяч, Міністр замежных спраў Літвы (2010—2012).
Біяграфія Аўдронюс Ажубаліс скончыў сярэднюю школу імя Антанаса Венуоліса ў Вільні (1976). Адлічаны з другога курсу гістарычнага факультэта Вільнюскага дзяржаўнага ўніверсітэта за сувязь з літоўскай Хельсінкскай групай. У 1977—1979 гадах служыў у войску.
У 1979—1988 гадах працаваў у Літоўскім дзяржаўным камітэце па справах выдавецтваў, друку і кніжнага гандлю, Літоўскім навукова-метадычным цэнтры культуры, Літоўскім дзяржаўным камітэце тэлебачання і радыёвяшчання, Літоўскім рэспубліканскім агенцтве па пракаце кінафільмаў. У 1989 завочна скончыў факультэт журналістыкі Вільнюскага дзяржаўнага ўніверсітэта.
У 1989—1990 гадах працаваў карэспандэнтам газеты Саюдзіса («Адраджэнне»). У 1990 цягам шасці месяцаў вывучаў палітыку і эканоміку ў Сусветным інстытуце прэсы Макалестэрава каледжа (ЗША).
У 1990—1992 быў прадстаўніком па сувязях з прэсай старшыні Вярхоўнага Савета Вітаўтаса Ландсбергіса. У 1991—1993 займаў пасаду загадчыка Цэнтра інфармацыі і аналізу Вярхоўнага Савета (Аднаўленчага Сейма).
У 1993 годзе заснаваў першы ў Літве кансультацыйны цэнтр па сувязях з грамадскасцю, якіі кіраваў да лістапада 1996 года. У 1996 быў абраны ў Сейм Літоўскай Рэспублікі. Падчас дэпутацтва займаў пасады старшыні Камітэта замежных спраў, намесніка старшыні Камітэта па еўрапейскіх справах. Сябар Партыі кансерватараў Літвы «Саюз Айчыны» (цяпер — Саюз Айчыны — Літоўскія хрысціянскія дэмакраты) з 1998 года.
У 1998—2000 адначасна з’яўляўся прэзідэнтам Літоўска-Брытанскай гандлёвай палаты. Пасля сканчэння дэпутацкага тэрміна быў генеральным дырэктарам грамадскай установы «Цэнтр перакладаў, дакументацыі і інфармацыі» пры канцылярыі Урада Літоўскай Рэспублікі (2001—2004), прэзідэнтам Нацыянальнай асацыяцыі выдаўцоў часопісаў (2001—2003).
У лістападзе 2004 года зноў абраны ў Сейм, у 2008 пераабраны; стаў старшынёй Камітэта замежных спраў.
11 лютага 2010 прызначаны міністрам замежных спраў Літвы. У 2011 старшыняваў у АБСЕ як прадстаўнік Літвы.
У 2012 годзе абраны ў Сейм, пераабраны ў 2016.
Валодае англійскай і рускай мовамі.
Прэміі і ўзнагароды Памятны медаль трынаццатага студзеня (1999) Ордэн «За заслугі» (Украіна) III ступені (2007)
Сям’я Жанаты, мае дзвюх дачок.
Погляды У 2019 годзе Аўдронюс Ажубаліс выступіў супраць беларускай і польскай моў на магілах паўстанцаў 1863—1864 гадоў, якіх мусілі перапахаваць на віленскіх могілках Росы, бо калі дзяржаўнай літоўскай мове патрэбны «спадарожнікі», на яго думку, гэта ўжо будзе не дзяржаўнае пахаванне.
Крыніцы
Спасылкі
Біяграфія на старонцы Літоўскага Сейма
Катэгорыя:Члены Сейма Літвы Катэгорыя:Міністры замежных спраў Літвы Катэгорыя:Журналісты Літвы Катэгорыя:Старшыні АБСЕ