Беларуская мова — адна з дзвюх (разам з рускай) дзяржаўных моў у Рэспубліцы Беларусь.

Як іншыя нацыянальныя мовы, сучасная беларуская мова выступае ў дзвюх разнавіднасцях: літаратурнай і народна-дыялектнай. Кожная з гэтых разнавіднасцей мае свае сферы ўжывання і свае формы бытавання. Мясцовыя гаворкі тэрытарыяльна і функцыянальна абмежаваны. Яны існуюць у вуснай форме і выкарыстоўваюцца пераважна як сродак зносін сярод сельскіх жыхароў. Літаратурная мова абслугоўвае (паралельна з рускай) розныя сферы дзейнасці беларускага народа, поліфункцыянальная. Гэта мова школы, друку, радыё, тэлебачання, мастацкай літаратуры, гуманітарнай навукі і г.д. Літаратурная мова мае складаную і разнастайную сістэму моўных сродкаў, рэгламентаваныя і пісьмова замацаваныя нормы. Яна выступае ў вуснай і пісьмовай формах, якія разлічаны на розныя віды ўспрыняцця (слыхавое і зрокавае) і, адпаведна, адрозніваюцца лексічным і граматычным афармленнем.

Колькасць носьбітаў Па даных , беларускую мову роднай назвалі 6 899 088 чалавек (76,63 % насельніцтва Беларускай ССР), тады як рускую мову — 1 907 617 чалавек (21,19 % насельніцтва). Украінскую мову роднай назвалі 90 195 украінцаў (1,00 % насельніцтва), польскую мову — 50 035 палякаў (0,56 % насельніцтва). Беларускую мову роднай назвала 93,95 % сельскага насельніцтва Беларускай ССР і 54,06 % яе гарадскога насельніцтва, тады як рускую — 4,63 % і 42,78 %, адпаведна.

Па даных , беларускую мову роднай назвалі 6 657 315 чалавек (69,84 % насельніцтва Беларускай ССР), тады як рускую мову — 2 697 581 чалавек (28,30 % насельніцтва). Украінскую мову роднай назвалі 100 192 украінцы (1,05 % насельніцтва), польскую мову — 31 246 палякаў (0,33 % насельніцтва). Беларускую мову роднай назвала 93,02 % сельскага насельніцтва Беларускай ССР і 50,80 % яе гарадскога насельніцтва, тады як рускую — 5,63 % і 46,91 %, адпаведна.

Па даных перапісу 1989 года, беларускую мову роднай назвалі 6 664 156 чалавек (65,65 % насельніцтва Беларускай ССР), тады як рускую мову — 3 243 179 чалавек (31,95 % насельніцтва). Украінскую мову роднай назвалі 132 110 украінцаў (1,30 % насельніцтва), польскую мову — 55 727 палякаў (0,55 % насельніцтва). Беларускую мову роднай назвала 89,20 % сельскага насельніцтва Беларускай ССР і 53,20 % яе гарадскога насельніцтва, тады як рускую — 8,33 % і 44,43 %, адпаведна. Валоданне беларускай мовай пазначылі 7 885 206 чалавек ці 77,67 % жыхароў БССР (93,44 % сельскага і 69,34 % гарадскога насельніцтва), тады як рускай — 8 399 801 чалавек або 82,74 % (66,84 % сельскага і 91,15 % гарадскога насельніцтва)Всесоюзная перепись населения 1989 года. Рaспpeдeлeниe нaсeлeния Бeлоpусской ССР по нaиболee многочислeнным нaционaльностям и языку..

Паводле даных перапісу насельніцтва Беларусі 2009 года, роднай (мовай, засвоенай першай у раннім дзяцінстве) беларускую мову пазначылі 4 841 319 этнічных беларусаў, а таксама 217 015 прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцей краіны (сярод іх 171 287 чалавек этнічных палякаў), што складае 53,22 % насельніцтва краіны. Акрамя таго 1 009 935 этнічных беларусаў указалі беларускую мову як мову, якой яны свабодна валодаюць, а таксама 271 778 чалавек, якія належаць да іншых нацыянальнасцей таксама ўказалі беларускую як другую мову (сярод іх 181 091 чалавек этнічных рускіх), што складае каля 13,49 % насельніцтва краіны. Такім чынам, паводле перапісу, у 2009 годзе беларуская мова была роднай мовай (мовай, засвоенай першай у раннім дзяцінстве) для 5 058 334 чалавек, акрамя таго 1 281 713 чалавек валодалі беларускай мовай як другой, гэта склала каля 6 340 047 чал., якія свабодна размаўляюць па-беларуску.

Нягледзячы на тое, што 2/3 насельніцтва краіны заявілі аб свабодным валоданні беларускай мовай, колькасць грамадзян Беларусі, якія размаўляюць па-беларуску дома, складае 2 073 853 чалавек сярод этнічных беларусаў і 153 271 чалавек іншых этнасаў (у тым ліку 120 378 этнічных палякаў), што складае 23,43 % усяго насельніцтва краіны. У параўнанні з 1999 годам гэтыя лічбы адлюстроўваюць тэндэнцыю да зніжэння выкарыстання беларускай мовы. У 1999 г. у яе прызналі «мовай, на якой размаўляюць дома» 3 686 тыс. (36.7 %) жыхароў. Між іх, 3 370 тыс. (41.3 %) беларусаў, 257 тыс. іншых галоўных нацыянальных груп (палякі, рускія, украінцы, татары)Звесткі ўсебеларускага перапісу 1999 г. http://belstat.gov.by/homep/en/census/..

Паводле шырэйшых мерак, 6 984 тыс. (85.6 %) беларусаў прызнаюць беларускую «роднай мовай». Іншыя крыніцы падаюць «насельніцтва мовы» як 6 715 тыс. у Беларусі і 9 081 102 па ўсім свецеЭтналог.

Некаторыя сацыялагічныя даследаванні, якія ставяць за мэту вызначэнне таго, якой мовай карыстаюцца беларусы, паказваюць, што 34 % беларусаў заяўлялі пра свабоднае валоданне беларускай мовай, але толькі каля 6 % беларусаў гавораць, што ўвесь час карыстаюцца беларускай мовай, амаль 74 % увесь час карыстаюцца рускай, а 21 % не карыстаюцца беларускай мовай наогулЕўрарадыё. Сацыёлагі: Беларусы любяць, але не адстойваюць ..

У афіцыйнай сферы выкарыстанне беларускай мовы вельмі абмежаванае. Справаводства ў Беларусі амаль цалкам рускамоўнае, адзначаецца скарачэнне накладаў беларускіх выданняў (за 1998—1999 год на 27,8 %). Прэзідэнт рэспублікі Аляксандр Лукашэнка пры выкананні сваіх абавязкаў выкарыстоўвае амаль толькі рускую мову.

Назвы населеных пунктаў на дарожных паказальніках падаюцца ў асноўным на беларускай мове, хоць часам сустракаюцца і рускамоўныя шыльды. Вядомасць атрымаў выпадак, калі ў красавіку 2019 года Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў абурэнне пасля ўстаноўкі беларускамоўнага табло «Выконвай хуткасны рэжым» на так званай «прэзідэнцкай» трасе. У выніку была вернута, па словах беларускага кіраўніка, «нармальная назва» на рускай мове. Ганаровы старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў у сваім каментары з гэтай нагоды сказаў, што кіраўнік дзяржавы не вытрымлівае націску Масквы ў моўным пытанні, якое вельмі абвастрылася. Ён заўважыў: «У Расіі добра разумеюць, што калі ўплыў беларускай мовы ў нашай краіне будзе пашырацца, то ніякай анексіі не адбудзецца. Таму цяпер у іх ёсць важная задача — знішчыць культурна-моўныя прыкметы на нашай тэрыторыі»svaboda.org. Палітычны аглядальнік Уладзімір Глод адзначыў, што Лукашэнку выгаднае пашырэнне ролі беларускай мовы, але каб гэта ня кідалася ў вочыsvaboda.org.

Паводле перапісу насельніцтва 2019 года, беларускую мову лічаць роднай мовай (мовай, засвоенай першай у раннім дзяцінстве) 5,094 млн чалавек (гэта прыкладна 53,2 % насельніцтва). Аднак размаўляюць на ёй дома і ў паўсядзённым жыцці 2,447 млн (толькі 26 %). У параўнанні з 2009 годам гэтыя лічбы крыху выраслі.

У пачатку 2020-х адзначалася некаторае павелічэнне папулярнасці беларускай мовы. У 2022/2023 навучальным годзе Акадэміяй адукацыі было праведзена даследаванне сярод выпускнікоў школ. Як высветлілася, больш за 90 % з іх лічаць беларускую роднай, каля 25 % лічаць яе вывучэнне «паказчыкам патрыятызму і грамадзянскасці». Як дадаў загадчык сектара суправаджэння нацыянальнага даследавання якасці адукацыі Вячаслаў Караткевіч, «сярод моладзі родная мова становіцца ўсё больш папулярнай, таму што з’яўляецца маркерам інтэлігентнасці». Меркаванне навукоўца падтрымала і галоўны рэдактар грамадска-палітычнага і літаратурна-мастацкага часопіса «Бярозка» Яніна Каралёва. На яе думку, беларуская ў моладзі ў трэндзеМаркер интеллигентности. Белорусский язык набирает популярность у молодежи и школьников БЕЛОРУСЫ СТАЛИ ЧАЩЕ ГОВОРИТЬ НА РОДНОМ ЯЗЫКЕ — РЕЗУЛЬТАТЫ ОПРОСА «Маркер интеллигентности». Ученые объяснили, почему белорусский язык все популярнее у молодежи и школьников. Гэтыя даныя дапаўняюцца звесткамі пра наведванне беларускай Вікіпедыі ў 2019—2023 гадах, апублікаванымі выданнем «Наша Ніва». Назіраўся двухразовы, а на некаторых артыкулах трох- і чатырохразовы рост. У ліку найбольш наведвальных — артыкулы пра беларускіх літаратараў, усплёскі на якіх адбываюцца адначасова з праходжаннем іх твораў у школьнай праграме. Рэдактары энцыклапедыі адзначалі, што раней такога не было, мяркуючы, што прычынамі росту папулярнасці беларускага раздзела сталі падзеі жніўня 2020 года і павышэнне якасці зместуБеларусы ўдвая болей сталі чытаць пра сваё па-беларуску. Такі трэнд назіраецца ў «Вікіпедыі» з 2020 года.

Адукацыя

На працягу дзесяцігоддзя ў Беларусі штогод ідзе ўстойлівае зніжэнне колькасці школьнікаў, якія навучаюцца на беларускай мове. У 2010/11 навучальным годзе іх частка складала 19 %, у той час як у 2001/02 навучальным годзе на беларускай мове навучалася 27,8 % ад агульнай колькасці школьнікаў краіныАртыкул «Ці патрэбны беларусам беларускамоўныя школы?» .

Дашкольная адукацыя +Колькасць дзяцей ва ўстановах дашкольнай адукацыі па мове навучання і выхаванняБрэсцкая вобласць200520112012Беларуская16,615,815,7Руская77,580,281,1Беларуская і руская5,94,03,1Гарады і пасёлкі гарадскога тыпуБеларуская1,21,41,4Руская91,194,594,7Беларуская і руская7,64,13,8Сельскія населеныя пунктыБеларуская68,265,864,1Руская31,830,535,1Беларуская і руская3,70,8 Размеркаванне дзяцей ва ўстановах дашкольнай адукацыі па мове навучання і выхавання20052010201120122013201420152016Беларуская12,712,811,611,411,110,510,19,7Руская76,787,283,684,888,989,589,990,3Беларуская і руская10,6 -4,83,8 - - - -Гарады і пасёлкі гарадскога тыпуБеларуская2,53,02,72,92,62,42,42,4Руская85,297,092,693,497,497,697,697,6Беларуская і руская12,3 -4,73,7 - - - -Сельскія населеныя пунктыБеларуская64,261,658,156,157,656,455,554,5Руская34,238,437,139,642,443,644,545,5Беларуская і руская1,6 -4,84,3 - - - - Размеркаванне дзяцей ва ўстановах дашкольнай адукацыі па мове навучання і выхавання (адук2017)2010201420152016Брэсцкая вобласцьБеларуская16,814,714,314,1Руская83,285,385,785,9Віцебская вобласцьБеларуская10,07,87,57,1Руская90,092,292,592,9Гомельская вобласцьБеларуская9,77,97,67,2Руская90,392,192,492,8Гродзенская вобласцьБеларуская19,018,217,216,6Руская81,081,882,883,4МінскБеларуская3,83,23,63,4Руская96,296,896,496,6Мінская вобласцьБеларуская24,218,216,916,5Руская75,881,883,183,5Магілёўская вобласцьБеларуская10,48,27,87,5Руская89,691,892,292,5

Сярэдняя адукацыя

Размеркаванне навучэнцаў дзённых устаноў агульнай сярэдняй адукацыі паводле мовы навучання2005/062006/072007/082008/092009/102010/112011/122012/132013/142014/152015/162016/17Беларуская280,2245,9231,5211,2189,1178,4163,4150,7142,0135,1130,6128,6%23,321,5 20,9 20,0 19,2 19,0 17,8 16,6 15,5 14,5 13,7 13,3 Руская922,9898,6873,3846,4793,7761,4752,3757,7772,4795,3823,0838,4%76,778,5 79,0 80,0 80,7 80,9 82,1 83,3 84,4 85,4 86,2 86,6 Іншая0,70,60,60,60,60,60,80,7На польскай мове — 670 чалавек, на літоўскай мове — 57 чалавек.0,80,90,90,91На польскай мове — 868 чалавек, на літоўскай мове — 63 чалавекі.%0,00,0 0,1 0,0 0,1 0,1 0,1 0,1 0,1 0,1 0,1 0,1

Колькасць навучэнцаў дзённых устаноў агульнай сярэдняй адукацыі паводле мовы навучання

Беларусь2010/112011/122012/132015/162016/17Беларуская19,017,816,6Руская80,982,183,3Іншая0,10,10,1Брэсцкая вобласцьБеларуская24,523,822,920,619,9Руская75,576,277,079,480,1Іншая -0,00,1 - -Віцебская вобласцьБеларуская18,616,814,911,311,6Руская81,483,285,188,788,4Іншая - - - - -Гомельская вобласцьБеларуская18,014,613,912,112,4Руская82,085,486,187,987,6ІншаяГродзенская вобласцьБеларуская21,820,819,616,215,0Руская77,778,579,783,084,2Іншая0,50,70,70,80,8МінскБеларуская2,32,32,01,81,8Руская97,797,798,098,298,2ІншаяМінская вобласцьБеларуская31,930,729,023,823,4Руская68,169,371,076,276,6ІншаяМагілёўская вобласцьБеларуская16,916,814,911,910,9Руская83,183,285,188,189,1Іншая

Віцебская вобласць200520112012Беларуская10,99,510,8Руская83,586,985,6Беларуская і руская5,63,63,6Гарады і пасёлкі гарадскога тыпуБеларуская2,20,32,4Руская91,296,394,5Беларуская і руская6,63,43,1Сельскія населеныя пунктыБеларуская57,356,655,8Руская42,739,237,6Беларуская і руская4,26,6