1 ліпеня 2019 года на атамным глыбакаводным апараце АС-31 (па іншых крыніцах АС-12) «Лашарык», што знаходзіўся на палігоне баявой падрыхтоўкі Паўночнага флоту Расіі ў раёне Кольскага заліва Баранцавага мора, адбылося ўзгаранне, якое прывяло да гібелі 14 маракоў.

Падводны апарат Навукова-даследчы глыбакаводны апарат прызначаны для вывучэння прыдоннай прасторы і дна Сусветнага акіяна ў інтарэсах Ваенна-марскога флоту Расііtass.ru. Па афіцыйных даных ён не нёс узбраення і мог апускацца на глыбіню да 6000 метраў, экіпаж складаў 25 чалавек. Пры гэтым Пентагон заяўляў, што АС-31 з’яўляўся дыверсійным апаратам, які мог выкарыстоўвацца для разбурэння падводнай інфраструктуры. Станцыя была спушчаная на ваду ў жніўні 2003 года. «Лашарык» уваходзіў у склад Галоўнага ўпраўлення глыбакаводных даследаванняў Мінабароны Расіі, вядомага як «Падводная разведка», і падпарадкоўваўся непасрэдна міністру абароны краіныnashaniva.by.

Як меркаваў Ваенна-марскі інстытут ЗША, атамная глыбакаводная станцыя АС-31 «Лашарык» прызначалася для разгортвання ў Паўночнай Атлантыцы. Амерыканская экспертная арганізацыя пісала, што «аварыя адбылася падчас летняга перыяду эксплуатацыі лодак Галоўнага ўпраўлення глыбакаводных даследаванняў Мінабароны Расіі, што папярэднічаюць работам па разгортванні ў Паўночнай Атлантыцы»news.usni.org. Рэсурс The Barents Observer удакладняў, што АС-31 «Лашарык» мог «транспартаваць невялікія прылады для ваенных мэтаў, прызначаныя для размяшчэння на марскім дне»nashaniva.by.

Узгаранне Паводле афіцыйнай версіі ўзгаранне адбылося ў ходзе правядзення вымярэнняў рэльефу дна. Дзякуючы своечасовым, самаадданым і разумным дзеянням падводнікі цаной сваіх жыццяў ліквідавалі ачаг узгарання, выратавалі сваіх таварышаў і глыбакаводных апарат.

Пажар узнік у адным з адсекаў. Пасля гэтага адбылася серыя выбухаў, якую адчулі на лодцы-носьбіце — апарат у гэты момант знаходзіўся ў працэсе стыкоўкі з ёю.

Па даных расійскага выдання «Коммерсант», трагічныя падзеі пачалі развівацца падчас стыкоўкі станцыі з лодкай-носьбітам. Менавіта тады на борце АС-31 у акумулятарным адсеку з’явіўся дым. Камандзір загадаў праверыць дыхальныя апараты і перайсці на носьбіт усім, хто не будзе задзейнічаны ў барацьбе за жывучасць. У выніку борт АС-31 пакінулі шэсць чалавек, а дзесяць афіцэраў-гідранаўтаў засталіся на станцыі, працягнуўшы барацьбу за жывучасць карабля. Пазней агляд дастаўленага на базу АС-31 паказаў, што гідранаўты патрацілі ўсе сродкі пажаратушэння, якія былі на борце. Пасля таго як некаторыя падводнікі пачалі губляць прытомнасць, камандзір АС-31 запытаў у камандзіра лодкі-носьбіта дазволу эвакуявацца на носьбіт. Каб дапамагчы ім падняцца з АС-31 у носьбіт, у шлюзавай прыладзе іх сустракалі чацвёра гідранаўтаў з другога экіпажа. У момант падрыхтоўкі экіпажа да эвакуацыі адбыўся выбух, які забраў жыцці ўсіх чатырнаццаці маракоў. Пазней эксперты ўстанавілі, што выбухнула акумулятарная батарэяkommersant.runashaniva.by.

Як сказаў міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу, узгаранне адбылося ў акумулятарным адсеку. Ядзерная энергетычная ўстаноўка не пацярпела, і ён выказаў спадзяванне на даволі кароткія тэрміны па аднаўленні апарата.

Узгаранне прывяло да гібелі 14 маракоў-падводнікаў у выніку атручвання прадуктамі гарэння, у тым ліку 7 капітанаў 1-га рангу, 3 капітанаў 2-га рангу, 2 капітаў 3-га рангу, капітан-лейтэнанта і падпалкоўніка медыцынскай службы.

Расследаваннем здарэння занялася аператыўна-следчая група ў складзе супрацоўнікаў з Дэпартамента ваеннай контрразведкі ФСБ і Галоўнага ваеннага следчага ўпраўлення СКРНа АС-31 начали всплывать причины. Появилась первая версия возникновения пожара на глубоководной станции // Статья в № 115 от 04.07.2019 г. газеты «Коммерсантъ». С. Машкин. (С. 1)..

Спіс загінуўшых Спіс загінуўшых«Мы ненадолго, скоро буду»: истории погибших на АС-31 // Статья от 04.07.2019 г. «Газета.Ru» Я. Лысенко.: Герой Расійскай Федэрацыі, капітан першага рангу Дзяніс Уладзіміравіч Далонскі; Герой Расійскай Федэрацыі, капітан першага рангу Мікалай Іванавіч Філін; Капітан першага рангу Уладзімір Леанідавіч Абанкін; Капітан першага рангу Андрэй Уладзіміравіч Васкрасенскі; Капітан першага рангу Канстанцін Анатольевіч Іваноў; Капітан першага рангу Дзяніс Аляксандравіч Апарын; Капітан першага рангу Канстанцін Юр’евіч Сомаў; Капітан другога рангу Аляксандр Валер’евіч Аўдонін; Капітан другога рангу Сяргей Пятровіч Данільчанка; Капітан другога рангу Дзмітрый Аляксандравіч Салаўёў; Падпалкоўнік медыцынскай службы Аляксандр Сяргеевіч Васільеў; Капітан трэцяга рангу Віктар Сяргеевіч Кузьмін; Капітан трэцяга рангу Уладзімір Генадзевіч Сухінічоў; Капітан-лейтэнант Міхаіл Ігаравіч Дубкоў.

Усе загінуўшыя былі прыпісаны да вайсковай часці 45707 у ПецяргофуТумакова И.На тех глубинах, где они ходят, воевать не с кем, Новая газета, 2019..

Памяць Указам прэзідэнта РФ аб пасмяротных званнях і ўзнагародах загінулым званне Героя Расійскай Федэрацыі прысвоена А. У. Васкрасенскаму, Д. А. Апарыну, Д. А. Салаўёву і К. Ю. Сомаву. Ордэнам Мужнасці ўзнагароджаны У. Л. Абанкін, А. В. Аўдонін, А. С. Васільеў, С. П. Данільчанка, Д. У. Далонскі, М. І. Дубкоў, К. А. Іваноў, В. С. Кузьмін , У. Г. Сухінічыў і М. І. ФілінПутин наградил подводников, погибших в Баренцевом море // Статья от 05.07.2019 г. «Русская Служба BBC»..

Імёны загінулых былі ўвекавечаны ў Кранштацкім Марскім саборыВ Кронштадтском Морском соборе увековечат имена погибших подводников / Российская газета.

Пахаванне прайшло 6 ліпеня 2019 года ў Санкт-Пецярбургу на Серафімаўскі могілках. У грамадзянскай паніхідзе прынялі ўдзел намеснік міністра абароны генерал-палкоўнік Андрэй Картапалаў, камандуючы войскамі Заходняй ваеннай акругі генерал-палкоўнік Аляксандр Жураўлёў, камандуючы ВМФ РФ адмірал Мікалай Яўменаў, часова выконваючы абавязкі губернатара Пецярбурга Аляксандр Бяглоў і старшыня гарадскога Заканадаўчага сходу Вячаслаў Макараў.

Крыніцы

Катэгорыя:Катастрофы 2019 года Катэгорыя:Ліпень 2019 года Катэгорыя:Падзеі 1 ліпеня Катэгорыя:2019 год у Расіі Катэгорыя:Баранцава мора Катэгорыя:Паўночны флот Катэгорыя:Пажары