Навасве́ржанскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Новы Свержань. Самы малы па плошчы сельсавет Стаўбцоўскага раёна (4721 га).
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Стаўбцоўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Новы Свержань. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Мінскай вобласці. 4 студзеня 1964 года да сельсавета далучана частка скасаванага Ператоцкага сельсавета (3 населеныя пункты: Дразды, Ператокі і Стары Свержань)Рашэнне выканкома Мінскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 4 студзеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 6 (1046).. 27 лістапада 1989 года ў склад Вішнявецкага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (вёскі Галавенчыцы, Мархачоўшчына і Халаімаўшчына)Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 27 лістапада 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1990, № 23 (2009).. 23 снежня 2008 года цэнтр сельсавета перанесены ў аграгарадок Стары СвержаньРешение Столбцовского районного Совета депутатов от 23 декабря 2008 г. № 100 О преобразовании сельских населенных пунктов Столбцовского района в агрогородки. 30 кастрычніка 2009 года ў склад Залужскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты: аграгарадок Стары Свержань, вёскі Дразды, Ператокі, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Новы Свержань.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (5 населеных пунктаў) — 3365 чалавек, з іх 88,1 % — беларусы, 6,1 % — рускія, 4,3 % — палякіЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (2 населеныя пункты) — 1663 чалавекі.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе