Алеся Зайцава (нар. 14 жніўня 1985, Пружаны) — беларуская бадмінтаністка.
Спартыўная кар’ера
Найлепшае дасягненне ў жаночым адзіночным рэйтыгу — 79-е месца. Пераможца турніру «Bulgarian Hebar Open», і выхад у паўфінал турніру «Белые ночи».
Удзельніца Алімпійскіх гульняў 2012 года ў катэгорыі адзіночнага разрадуБеларускія алімпійцы ў Лёндане Прессбол, дзе не здолела прабіцца ў 1/8 фіналу і заняла 33 месца.
Дасягненні Чэмпіянат Беларусі па бадмінтоне
Адзіночны разрад Чэмпіён (14): 2006, 2007, 2009, 2010, 2011, 2012, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017, 2018, 2020, 2021
Парны разрад Чэмпіён (10): 2006, 2008, 2009, 2010, 2011, 2012, 2014, 2015, 2017, 2018 Сярэбраны прызёр (3): 2010, 2020, 2021
Мікс Чэмпіён (6): 2008, 2009, 2010, 2011, 2012, 2018 Сярэбраны прызёр (2): 2017, 2020 Бронзавы прызёр (1): 2021
Палітычныя погляды Падпісала адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе.
Катэгорыя:Удзельнікі Еўрапейскіх гульняў 2015 года Катэгорыя:Удзельнікі Еўрапейскіх гульняў 2019 года Катэгорыя:Бадмінтаністы на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года Катэгорыя:Бадмінтаністкі Беларусі Катэгорыя:Чэмпіёны Беларусі па бадмінтоне