Аляксандр Лявонавіч Но́вікаў ( — ) — вучоны ў галіне лесаводства і дэндралогіі, доктар сельскагаспадарчых навук (1962), прафесар (1932).
Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Сярэднія Малынічы (зараз у Гомельскай вобласці Беларусі). У 1910 годзе скончыў гарадское вучылішча, у 1917 — Магілёўскі настаўніцкі інстытутЗнаменитые земляки // Чачэрская цэнтральная раённая бібліятэка. У 1924 годзе скончыў лясны факультэт Горацкага сельскагаспадарчага інстытута. У 1932—1937 гг. загадчык кафедрай лесаводства ў Беларускім лесатэхнічным інстытуце. У 1937—1949 гг.працаваў у Куйбышаўскім сельскагаспадарчым інстытуце, у 1949—1960 гг. у Кіеўскай сельскагаспадарчай акадэміі. У 1960—1966 гг. А. Л. Новікаў на пасадзе загадчыка кафедрай біялогіі ў Беларускім тэхналагічным інстытуце.
Навуковая дзейнасць Асноўныя працы А. Л. Новікава па дэндралогіі, лесаводстве і інтрадукцыі раслін. Сярод апублікаванага:
К вопросу о коррелятивной зависимости удельного веса и ширины годичных слоёв еловой древесины // Матер. по лесному опытному делу БССР. Вып. 2. — Мн.: БелНИИС и ЛХ, 1928. — С. 18—48. Деревья и кустарники парков и лесов БССР. — 2 изд. — Мн., 1933. Определитель деревьев и кустарников в безлистном состоянии. — 2 изд. — Мн., 1965. Определитель хвойных деревьев и кустарников. — Минск, 1967.
Узнагароды Узнагароджаны ордэнам Леніна (1953) і медалямі.
Літаратура
Спасылкі
Новиков Александр Леонович // Знаменитые люди Гомельщины Знаменитые земляки // Чачэрская цэнтральная раённая бібліятэка
Катэгорыя:Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі Катэгорыя:Лесаводы СССР Катэгорыя:Лесаводы Беларусі Катэгорыя:Дэндролагі Катэгорыя:Батанікі XX стагоддзя Катэгорыя:Выкладчыкі Самарскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Нацыянальнага ўніверсітэта біярэсурсаў і прыродакарыстання