Дактрына Гедройца або Дактрына Гедройца-Мерашэўскага — палітычная дактрына, якая заклікала да прымірэння краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Дактрына была распрацавана ў асяродку паваенных эмігрантаў з II Рэчы Паспалітай і названа ў гонар публіцыста Ежы Гедройца. Дактрына таксама часам называецца ў гонар Юліюша Мерашэўскага, які зрабіў значны ўнёсак у яе стварэнне.
Гісторыя Гедройц распрацаваў дактрыну ў 1970-я гады ў часопісе «Культура» разам з Юліюшам Мерашэўскім (дактрына часам называецца Дактрынай Гедройца-МерашэўскагаŽivilė Dambrauskaitė, Tomas Janeliūnas, Vytis Jurkonis, Vytautas Sirijos Gira, Lithuanian — Polish Relations Reconsidered: A Constrained Bilateral Agenda or an Empty Strategic Partnership? pp. 126-27 online, direct PDF download.) і іншых эмігрантаў з «групы Мезон-Лафіт»Piotr A. Maciążek, Słownik Polityki Wschodniej. Polityka Wschodnia, 2011 Дактрына сугучна з міжваенным праектам «Праметэізм» Юзафа Пілсудскага.
Дактрына заклікала да аднаўлення добрых стасункаў паміж краінамі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Дзеля гэтага Польшчы трэба было б адкінуць імперскія амбіцыі і спрэчныя тэрытарыяльныя патрабаванні, прызнаўшы пасляваенныя змены межаў. Дактрына падтрымлівала незалежнасць Беларусі і Украіны. Яна таксама адстойвала ідэю аднолькавай значнасці як усіх краін Усходняй Еўропы, так і Расіі, адмаўляючы неабходнасць выпрацоўкі адмысловага стаўлення да Расіі. Дактрына не была варожай да Расіі, але заклікала і Расію, і Польшчу адмовіцца ад барацьбы за дамінаванне над іншымі краінамі Усходняй Еўропы – у гэтым кантэксце галоўным чынам краінамі Балтыі, Беларуссю і Украінай (таму іншая назва дактрыны – «Дактрына УЛБ», УЛБ — скарачэнне ад Украіна, Літва, Беларусь).
Першапачаткова дактрына адлюстроўвала погляды паваеннай польскай эміграцыі, асабліва блізкай да польскага ўраду ў выгнанні ў Лондане, галоўным чынам заклікаючы да прызнання пасляваеннага статуса-кво "Do uczniów Giedroycia" , Przeglad, 7 лістапада 2002. Пазней яна была перапрацавана на дасягненне мэты па вывядзенні Беларусі, Украіны і Літвы з савецкай, а пазней расійскай зоны ўплыву."Białoruś. Dobry sąsiad mówi po polsku", Gazeta Wyborcza, 8 студзеня 2017
Дактрына падрымлівала стварэнне Еўрапейскага Саюза і ставіла за мэту вывядзенне краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы з савецкай сферы ўплыву. Пасля выхаду Польшчы з-пад уплыву Савецкага Саюза, якому наступнічала падзенне камуністычнага рэжыму ў 1989 годзе, палажэнні дактрыны былі рэалізаваны ў польскай знешняй палітыцы ў дачыненні да краін Усходняй Еўропы. Польшча пачала інтэграцыю ў Еўрапейскі Саюз, стаўшы яго членам у 2004 годзе. Польшча падтрымлівае сяброўства Украіны ў Еўрапейскім Саюзе і НАТА. Рэалізацыя палажэнняў дактрыны ў пэўнай ступені паспрыяла нарастанню напружжання ў стасунках паміж Польшчай і Расіяй.
Дактрына крытыкавалася некаторымі аглядальнікамі і палітыкамі, асабліва ў ХХІ стагоддзі. Паводле некаторых экспертаў, цягам апошніх гадоў Міністэрства замежных спраў Польшчы адышло ад рэалізацыі палажэнняў дактрыны. Тым не менш, гучаць і меркаванні аб тым, што дактрына па-ранейшаму працуе і Мінстэрства замежных спраў Польшчы працягвае яе рэалізацыю"O Giedroycia sporu nie ma. Rozmowa z Radosławem Sikorskim" , Nowa Europa Wschodnia 1/2010, pp. 69-77..
Гл. таксама Міжмор’е Урад Польшчы ў выгнанні
Спасылкі "Jeśli nie ULB, to co? Doktryna Giedroycia w XXI w." ("Калі не УЛБ, то што? Дактрына Гедройца ў ХХІ стагоддзі", 17 чэрвеня 2010) Bartłomiej Sienkiewicz, "Pożegnanie z Giedroyciem" ("Развітанне з Гедройцам", Rzeczpospolita, 28-05-2010). Zdzisław Najder, [https://web.archive.org/web/20161114120556/http://www.new.org.pl/2010-06-10,abdoktryna_ulb_koncepcja_giedroycia_i_mieroszewskiego_w_xxi_wieku.html "'Doktryna ULB — koncepcja Giedroycia i Mieroszewskiego w XXI wieku"] ("Дактрына УЛБ: канцэпцыя Гедройца і Мерашэўскага ў ХХІ стагоддзі"). . Marcin Wojciechowski, "Co po Giedroyciu? Giedroyc!" ("Што прыйдзе пасля Гедройца? Гедройц!"), Nowa Europa Wschodnia'' (Новая Ўсходняя Еўропа), 1/2010, pp. 69-77.
Катэгорыя:Знешняя палітыка Польшчы Катэгорыя:Польская Народная Рэспубліка Гедройца