Барку́н белы (Melilotus albus) — від кветкавых раслін роду сямейства .
Назва Баркун белы, трава беркін Ботанический словарь, Спб, 1878., свінухаГанчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. — Горы-Горки, 1927., баркун, папоўнік, баркун белыВасількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. — Горы-Горкі, 1927..
Апісанне Двухгадовая або аднагадовая травяністая расліна з тоўстым карэнішчам, голым або з рассеянымі валаскамі. Сцёблы 30—200 см, прамыя, часто моцна разгалінаваныя. Ніжнія лісткі з лісточкамі 1—2,5 x 0,5—1,5, ад даўгаватых да зваротнаяйкападобных; прылісткі лінейныя. Суквецце з (25) 40—60 кветкамі, можа дасягаць 9 см у плоданашэнні. Кветкі духмяныя. Чашачка 1,3—2 мм, званочкавая, бледна-зялёная, зубцы 0,7—1 мм, роўныя, вузка трохкутныя. Вяночак 2,5-4 (6) мм, белы. Плод прыкладна 3,5 x 2 мм з 1—2 насеннінамі, яйкападобна-эліпсаідальны, голы, цёмна-зялёны або чорны. Насенне прыкладна 2,2 × 1,4 мм, яйкападобнае, гладкае .
Распаўсюджанне Расліна еўразійскага і паўночнаафрыканскага паходжання, але зараз натуралізавана і вырошчваецца ва ўсіх субтрапічных і ўмераных поясах свету .
Галерея
Галерэя пылку
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Афрыкі Катэгорыя:Матыльковыя Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1787 годзе