Уладзімір Віктаравіч Дзяле́ндзік (нар. , в. Зажэвічы, Салігорскі раён, Мінская вобласць) — беларускі бізнесмен.

Біяграфія Скончыў Кіеўскі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «бухгалтар-эканаміст», Міжнародную акадэмію інфармацыйных тэхналогій.

У 2000—2004 і 2004—2008 гадах выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі 2-га і 3-га скліканняў.

Заснавальнік кампаніі «Дарыда». Утрымліваў футбольную каманду «Дарыда».

Жанаты, мае дачку.

Погляды Падтрымлівае палітыку Аляксандра Лукашэнкі, выступае катэгарычна супраць аб'яднання з Расіяй і адзінай валюты. Падтрымлівае беларускую мову«Аляксандр Рыгоравіч, не ідзі на аб’яднанне з Расіяй!» Агнявое інтэрв’ю з уласнікам «Дарыды», мільянерам Уладзімірам Дзялендзікам.

Узнагароды Узнагароджаны ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Беларусі, ордэнамі Свяціцеля Кірылы Тураўскага і Крыжа прападобнай Ефрасінні Полацкай Беларускай праваслаўнай царквы. Мае падзяку Прэзідэнта Беларусі за актыўны ўдзел у развіцці айчыннага спорту і ўдасканаленне спартыўнай базы ў краіне.

Спасылкі Владимир Делендик

Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання Катэгорыя:Прадпрымальнікі Беларусі