«Па́сош» — расійскі рок-гурт з Масквы.

Удзельнікі групы Заснавальнік і фронтмен групы — Петар Марціч, этнічны серб, у дзевяць гадоў з сям’ёй пераехаў у Расію, потым атрымаў вышэйшую адукацыю ў Англіі, пасля зноў вярнуўся ў Расію.

У межах праекта «Скачы кіска» Петар запісваў трэкі, якія ў 2014 годзе мелі папулярнасць сярод моладзі і часта выкладваліся ў публічных суполках сацыяльнай сеткі «УКантакце». Трэкі «Коцікі-наркотыкі», «Які ж я гарачы» і «Раян Гослінг» пайшлі ў народ і зрабілі Петара інтэрнэт-знакамітасцю.

Іншыя ўдзельнікі гурта — Кірыл Гародні і Рыгор Драч. Кірыл ведаў Петара з пятага класа, яны разам працавалі цягам некалькіх гадоў да стварэння гурта «Пасош». Кірыл выступаў як дыджэй у праекце «Скачы кіска», але ў «Пасош» ён грае на гітары. Рыгор Драч скончыў музычную школу па класе фартэпіяна, а ў «Пасош» грае на ўдарных. Сам Петар у «Пасош» грае на бас-гітары і спявае.

Гісторыя Петар Марціч спачатку болей цікавіўся электроннай музыкай, хаўсам. У 2014 годзе пад уплывам жывой музыкі, гітарнай музыкі, новай хвалі, гаражнага рока і гранжа ён вырашыў стварыць другі гурт пад назвай «Пасош» (у перакладзе з сербскай — пашпарт). На час стварэння стылістыка гурта яшчэ не была вызначана — гэта мог быць і панк, і сёрф, і іншы жанр.

Дэбютны альбом «Пасош» «Нам ніколі не будзе сумна» выйшаў у 2015 годзе. Альбом гучаў як чысты DIY, гук быў сырым і гаражным, інструменты гучалі брудна, як і вакал. Але, з улікам стылістыкі і традыцый, гук быў зроблены такім наўмысна. Альбом адпавядаў усім канонам жанру «панк-рок» і быў блізкі да андэрграўнду старой эма-школы, да якой адносяць Sunny Day Real Estate і Texas Is The Reason. Усе тэксты напісаны па-руску (апроч песні «дрэйк», дзе першы куплет англійскі) і агулам адлюстроўваюць атмасферу жыцця сучасных тусоўшчыкаў-студэнтаў.

У адрозненне ад простага і наіўнага першага альбома, другі альбом «21», які выйшаў у сакавіку 2016 года, быў больш дарослым. Ён запісваўся каля паўгода, прыкладна столькі ж, як першы. Але калі над «Нам ніколі не будзе сумна» музыканты працавалі так доўга, бо не займаліся падобным раней, то праца над «21» ускладнілася тым, што гурт ужо займаўся канцэртнай дзейнасцю. У пачатку 2016 года «Пасош» правялі некалькі невялікіх канцэртных тураў, а восенню — большы тур па 20 гарадах. Апроч гэтага, гурт актыўна выступаў на фестывалях — «Боль», «Motherland» і інш.

У 2016 годзе гурт намінаваны ў катэгорыі «Рок-артыст года» на прэмію Jagermeister Indie Awards 2016, але прайграў Glintshake.

14 верасня 2017 года гурт выпусціў трэці студыйны альбом «Кожны раз самы важны раз», а ў пачатку 2019 года — чацвёрты «Бестэрміновы адпачынак».

23 сакавіка 2021 года гурт спыніў дзейнасць пасля таго, як саліст Петар Марціч быў абвінавачаны ў гвалце.

Дыскаграфія

Студыйныя альбомы

 — «Нам ніколі не будзе сумна»  — «21»  — «Кожны раз самы важны раз»  — «Бестэрміновы адпачынак»

Зборнікі

 — «Усё будзе нармальна»

Сінглы

 — «дрэйк/стардог»  — «Вечарына (Remix)», супольна з ЛСП  — «Память (Remix)», супольна з макулатура  — «Напэўна хопіць (Remix)» супольна з RSAC 2018 — «Лепшы горад зямлі»

Узнагароды і намінацыі ГодНамінаваны заУзнагародаВынік2016ПасошЗалатая Гаргулля 'Рок-група'Jagermeister Indie Awards 'Рок-артыст года'2017Jagermeister Music Awards 'Гурт года'Jagermeister Music Awards 'Рок-артыст года'

Спасылкі «Пасош» — самы яркі малады рок-гурт у Расіі. Чым цікавая іх музыка? // Meduza.io. 14 верасня 2017.

Катэгорыя:Панк-рок-гурты Расіі Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 2014 годзе