Глеб Гурбан (нар. , ) — беларускі футбаліст, абаронца расійскага клуба «СКА-Хабараўск».

Клубная кар’ера Выхаванец клуба «Мінск», з 2018 года пачаў выступаць за дубль, у кастрычніку і лістападзе 2018 года гуляў таксама ў Юніёрскай лізе УЕФА. У 2019 годзе пачаў зрэдку прыцягвацца і да асноўнай каманды. 14 верасня 2019 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць брэсцкага «Дынама» (0:3). У далейшым працягваў выступаць за дубль, часам з’яўляючыся ў аснове.

У ліпені 2020 года на правах арэнды далучыўся да «Смалявічаў». Стаў гуляць у стартавым складзе, аднак у жніўні атрымаў траўму, вярнуўся на поле ў лістападзе. У снежні 2020 года пакінуў «Смалявічы».

У сакавіку 2021 года стаў іграком брэсцкага «Руха», аднак гуляў толькі за дубль. У ліпені 2021 года на правах арэнды далучыўся да «Оршы», дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У снежні 2021 года вярнуўся з арэнды ў «Рух».

У сакавіку 2022 года, пасля таго як «Рух» зняўся з Вышэйшай лігі, зноў стаў іграком «Мінска». Спачатку не меў трывалага месца ў аснове, а з лета стаў рэгулярна з’яўляцца ў стартавым складзе. У снежні 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Мінск», аднак у студзені 2023 года падпісаў новае пагадненне з клубам. Паводле вынікаў галасавання аматараў быў прызнаны найлепшым іграком каманды ў 2023 годзе. У снежні 2023 года пакінуў клуб, але ў студзені 2024 года падпісаў чарговае пагадненне з «Мінскам».

У жніўні 2024 года перайшоў у расійскі клуб «СКА-Хабараўск».

Міжнародная кар’ера У кастрычніку 2019 года выступаў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубМатчыГалы 2018 дубль Мінск 16 0 2019 Д1 Мінск 1 0 2020 (1) Д1 Мінск 2 0 2020 (2) Д1 Смалявічы 4 0 2021 (1) Д1 Рух 0 0 2021 (2) Д2 Орша 14 1 2022 Д1 Мінск 17 0 2023 Д1 Мінск 25 1 2024 (1) Д1 Мінск 15 0

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Смалявічы Катэгорыя:Ігракі ФК Рух Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Орша Катэгорыя:Ігракі ФК СКА-Хабараўск