Касцёл Святога Якуба — мураваны каталіцкі храм у в. Мілюнцы Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці.

Гісторыя Неагатычны касцёл пабудаваны з цэглы ў 1907 г. Пасля вайны святыню адабралі ў вернікаў і ў 1949—1990 гг. прызначылі спачатку пад склад збожжа, пасля пад склад штучных угнаенняў, свінарнік, пад гаражы.

Касцёл быў адбудаваны ў 1990—1994 гг. Рэкансэкраваны 29 чэрвеня 1994 г. кардыналам Казімірам Свёнткам.

Архітэктура Мае памеры 18х35 м.

Гл. таксама Відзскі дэканат

Спасылкі Пеліканы — парафія Св. Якуба на Catholic.by

Катэгорыя:Касцёлы Браслаўскага раёна Катэгорыя:Мілюнцы (Браслаўскі раён) Катэгорыя:Касцёлы Віцебскай дыяцэзіі Катэгорыя:1907 год у Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1907 годзе