Касцёл Святога Роха — мураваны каталіцкі храм у вёсцы Грандзічы (цяпер — у межах Гродна)Указ Президента Республики Беларусь от 24 апреля 2008 г. № 234 «О некоторых вопросах административно-территориального устройства г. Гродно и Гродненского района» , помнік архітэктуры неаготыкі.
Гісторыя
У XVIII стагоддзі пры дарозе з Гродна на Гожу, манахамі гродзенскага кармеліцкага кляштара была пабудавана драўляная капліца. Пасля скасавання кармеліцкага ордэна ў Гродне, з 1845 года капліца была далучана да фарнай парафіі.
Касцёл пад тытулам Святога Роха быў узведзены ў 1910 годзе паводле праекта архітэктара Вільгельма Срокі. У 1920-я гады ён атрымаў статус філіяльнага касцёла ад гродзенскай парафіі Святога Францішка Ксаверыя.
У 1961 годзе быў зачынены савецкімі ўладамі і прыстасаваны пад сховішча. Толькі ў 1990 годзе будынак быў вернуты католікам, і ў 1992 годзе скончана яго аднаўленне. У 1998 годзе Грандзічы вылучыліся ў самастойную парафію пад гістарычным тытулам Святога Роха.
З верасня 2002 года пробашчам парафіі з’яўляецца ксёндз Віктар Велівіс.
Архітэктура Касцёл збудаваны ў неагатычным стылі. Уяўляе сабой прамавугольны ў плане аб’ём з 5-граннай апсідай і трансептам (далучаны ў 2002—2003 гадах пры перабудове капліцы ў касцёл). Галоўны фасад завершаны адносна невялікай вежай-званіцай. Касцёл накрыты сістэмай двухсхільных бляшаных з вальмамі дахаў.
Малітоўная зала раней была перакрыта спічастым скляпеннем. Цяпер залавы інтэр’ер перакрывае каробчатае падшыўное атынкаванае скляпенне. Галоўны алтар драўляны, створаны ў неагатычным стылі, прысвечаны Маці Божай. Левая алтарная кампазіцыя тытульная, прысвечаная Святому Роху, правая — Маці Божай Фацімскай. Над уваходам знаходзіцца балкон хораў, які абапіраецца на магутную аркуhttp://slowo.grodnensis.by/index.php?option=com_content&view=article&id=2425%3A9-349&catid=12%3Aparafii-i-swiatynie&Itemid=430&lang=byhttps://vetliva.by/tourism/what-to-see/kaplitsa-svyatogo-rokha-v-derevne-grandichi/ .
Літаратура — С. 99
Спасылкі Грандзічы — парафія Св. Роха на Catholic.by
Катэгорыя:Касцёлы Гродна Катэгорыя:Касцёлы Гродзенскай дыяцэзіі Катэгорыя:1910 год у Беларусі Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў неагатычным стылі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Вільгельма Срокі