Гаро́шак чатырохнасенны, Гарошак чатырохсемянны (Vicia tetrasperma) — від кветкавых раслін роду сямейства .

Апісанне

Аднагадовая травяністая расліна, 20—50 (60) см даўжынёй. Сцяблы паўзучыя, моцна галінаваныя, стройныя. Гронкі з 1—2 кветак, роўныя або карацей лісця; прылісткі 2—3 мм даўжынёй; лісце 2—4 см; лісточкі 2—6-парныя, даўгаватыя або лінейныя, 6—7 × ≈ 3 мм. Чашачка коса званочкападобная. Вяночак 3—5 мм даўжынёй, бледна-блакітны, бледна-фіялетавы, бледна-ружовы ці белы; боб даўгаваты, 8—12 × 2—4 мм, голы, з 4 пляската-сфероідным насеннем. 2n = 14 .

Распаўсюджанне Распаўсюджаны ў Еўропе (уся, акрамя Ісландыі), ва ўмеранай і трапічнай Азіі (аж да Японіі) і Паўночнай Афрыцы; натуралізаваны ў некаторых іншых частках свету . Святлолюбівая расліна, мезафіт і мезатроф.

Расце на лугах, узлесках і палянах, аблогах, у стэпах, хмызняках і пасевах, парках і садах, каля дарог. Пустазелле яравых збожжавых культурАгроэкологический атлас России и сопредельных стран: экономически значимые растения, их болезни, вредители и сорные растения . Цвіце ў маі—ліпені.

Галерэя

Літаратура  — С. 567—568.

Спасылкі

Vicia tetrasperma L. (Горошек четырёхсемянный) // ИАС «ООПТ России» Vicia tetrasperma (L.) Moench. — Горошек четырёхсемянный, вика четырёхсемянная // Агроэкологический атлас России и сопредельных стран: экономически значимые растения, их болезни, вредители и сорные растения

Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Афрыкі Катэгорыя:Гарошак Катэгорыя:Пустазелле Катэгорыя:Травы