«Па шчупаковым загадзе» () — савецкі поўнаметражны чорна-белы мастацкі фільм-казка, пастаўлены на маскоўскай кінастудыі «Саюздетфільм» у 1938 годзе рэжысёрам Аляксандрам Роу.
Сюжэт У нейкім царстве, у нейкім княстве жыў-быў сабе Ямеля. І вось аднойчы злавіў ён чароўнага шчупака, а потым злітаваўся і адпусціў яго. А шчупак ва ўзнагароду паабяцаў Ямелю выконваць усе яго жаданні — дастаткова толькі сказаць «Па шчупаковым загадзе, па маім прашэнні!». І пачаліся сапраўдныя цуды ў рэшаце: вёдры пайшлі гуляць, нібы баяры, сані паехалі ў лес самі, без каня.
А яшчэ ў тым царстве жыў цар, і была ў яго дачка — царэўна Несмяяна. Паабяцаў цар выдаць капрызную царэўну замуж за таго, хто яе насмяшыць. І Ямелю гэтая задача па плячы.
У ролях
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы СССР Катэгорыя:Фільмы СССР 1938 года