Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса — мураваны каталіцкі храм у п. Наваельня Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці.

Гісторыя Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса быў пабудаваны ў 1936 годзе. Ёсць звесткі, што касцёл быў перавезены ў Наваельню ў 1936 годзе з вёскі Ненадавічы (зараз в. Рандзілаўшчына), у якой ён быў пабудаваны ў 1912 г.

У 1957 годзе касцёл быў закрыты і перабудаваны пад кінатэатр.

Будынак быў вернуты каталіцкім вернікам у 1994 годзе. У 2000 годзе касцёл быў адбудаваны і нанава кансэкраваны 15 ліпеня 2000 года.

Архітэктура Напачатку гэта быў драўляны каталіцкі храм. У 1990-х пры адбудове драўляныя сцены былі заменены на цагляныя.

Спасылкі

Наваельня — парафія Сэрца Пана Езуса на Catholic.by

Катэгорыя:Касцёлы Дзятлаўскага раёна Катэгорыя:Наваельня Катэгорыя:Касцёлы Гродзенскай дыяцэзіі Катэгорыя:З’явіліся ў 1936 годзе Катэгорыя:1936 год у Беларусі