Генры Крэсвік Ро́ўлінсан (; 11 красавіка 1810, Чэдлінгтан, Вялікабрытанія — 5 сакавіка 1895), англійскі дыпламат, усходазнавец. Адзін з заснавальнікаў асірыялогіі.
Біяграфічныя звесткі У 1827—1839 гадах афіцэр Брытанскай Ост-Індскай кампаніі (у Індыі і Іране). У 1840—1860-я гады прадстаўнік брытанскага ўрада ў горадзе Кандагар (Афганістан), консул у Багдадзе, пасол у Тэгеране.
Прэзідэнт Азіяцкага каралеўскага таварыства (1878—1881) і Геаграфічнага каралеўскага таварыства (1871—1872, 1874—1875).
Навукова-даследчыцкая дзейнасць У 1835—1847 гадах скапіраваў, пазней у асноўным прачытаў Бехістунскі надпіс, дэшыфраваў персідскія і вавілона-асірыйскія (акадскія) клінапісы. Вёў археалагічныя раскопкі старажытных гарадоў Двухрэчча Барсіпы і Сіпара (цяпер тэрыторыя Ірака).
Зноскі
Літаратура
Катэгорыя:Археолагі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Усходазнаўцы Катэгорыя:Дыпламаты Вялікабрытаніі Катэгорыя:Палітыкі XIX стагоддзя Катэгорыя:Асірыёлагі Катэгорыя:Пісьменнікі Вялікабрытаніі