Абрам Іосіфавіч Міхельсо́н (, — , ) — вучоны, хірург і уролаг, доктар медыцынскіх навук (1956), прафесар (1960), Заслужаны дзеяч навукі БССР (1968).
Біяграфія Нарадзіўся ў Мінску. У 1928 годзе скончыў медыцынскі факультэтМіхельсон, Абрам Іосіфавіч (доктар медыцынскіх навук; уралогія; хірургія; 1902—1971) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў на Негарэльскім ўрачэбным участку і ў Койданаўскай раённай бальніцы (Мінская вобласць). У 1931—1941 і 1945—1958 гг. у Мінскім медыцынскім універсітэце, у 1941—1944 гадах у Башкірскім медыцынскім інстытуце. У 1958—1971 гадах А. І. Міхельсон на пасадзе загадчыка кафедрай уралогіі Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў.
19 сакавіка 1971 года быў зверскі расстраляны ў час прыёму хворых ў паліклініцы Мінскай абласной бальніцы. Памёр 23 сакавіка 1971 года. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.
Навуковая дзейнасць А. І. Міхельсону належаць навуковыя працы хірургіі, уралогіі, нефралогіі. Займаўся распрацоўкай метадаў дыягностыкі і лячэння прыроджаных захворванняў органаў мочапалавой сістэмы. Аўтар аперацыі пузырна-кішэчнага сувусця, выкарыстоўваемай у практыцы лячэння хворых на прыроджаныя анамаліі мачавога пузыра.
Сярод апублікаванага: Методика исследования урологических больных. 2 изд. — Мн., 1955.; Оперативное лечение недержания мочи на почве врождённых аномалий мочевой системы. — Мн., 1957.
Літаратура
Спасылкі Міхельсон, Абрам Іосіфавіч (доктар медыцынскіх навук; уралогія; хірургія ; 1902—1971) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
Катэгорыя:Хірургі СССР Катэгорыя:Уролагі СССР Катэгорыя:Ахвяры забойстваў