Нямецкая служба акадэмічных абменаў (, DAAD) — найбуйнейшае агульнагерманскае аб’яднанне на правах грамадскай арганізацыі па падтрымцы міжнародных акадэмічных абменаў. Займаецца абменам навуковых работнікаў і студэнтаў.

У 2021 годзе дзейнасць DAAD у Беларусі была прыпыненая на патрабаванне беларускіх уладаў.

Стыпендыі

DAAD — найбуйнейшая ў свеце арганізацыя, якая падтрымлівае міжнародныя абмены студэнтаў і навукоўцаў праз розныя стыпендыяльныя праграмыАфіцыйны сайт DAAD (англ.).

Асноўныя напрамкі стыпендыяльнай дзейнасці: падтрымка замежных студэнтаў для навучання ў нямецкіх універсітэтах; фінансаванне студэнтаў і навукоўцаў для вучобы і даследаванняў за мяжой; праграмы абмену для аспірантаў і постдакоў.

Стыпендыі DAAD лічацца аднымі з самых прэстыжных у свеце адукацыі і навукі, бо забяспечваюць шырокія магчымасці для акадэмічнага росту, міжнароднага супрацоўніцтва і прафесійнага развіцця.

Спасылкі

Катэгорыя:Грамадскія арганізацыі Германіі Катэгорыя:Адукацыя ў Германіі Катэгорыя:Вывучэнне нямецкай мовы