«Злачы́нны чалаве́к» () — грузінска-расійскі мастацкі фільм рэжысёра Дзмітрыя Мамуліі, які выйшаў на экраны ў 2019 годзе.
Фільм быў прадстаўлены ў асноўнай конкурснай праграме ігравога кіно 26-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад».
Сюжэт Намеснік галоўнага інжынера прамысловага завода Георгій Месхі мімаволі становіцца сведкам забойства знакамітага варатара. Убачанае забойства становіцца яго насланнем, уваходзіць у яго як вірус. Ён пачынае цікавіцца ўсім, што звязана са злачынствам, вывучае твары злачынцаў, нібыта шукае ў іх разгадку нейкай таямніцы. Будучы нікім, ён здзяйсняе шэраг учынкаў і дзеянняў, якія павінны зрабіць з яго кагосьці. Але каго? Забойцу?
Акцёрскі склад Гіоргі Петрыашвілі Наталія Джугелі Мадона Чачхіані Святлана Юнэнка Уладзімір Кабахідзэ Гадэрдзі Ліпартэліані Васіліса Зямскова Петра Іаан
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы Грузіі Катэгорыя:Фільмы Расіі Катэгорыя:Фільмы Дзмітрыя Мамуліі