Храм у гонар мучаніка немаўляці Гаўрыіла Беластоцкага — мураваны праваслаўны храм у горадзе Іўе Гродзенскай вобласці. Размешчаны на вул. 1 мая, 67. Асвечаны ў гонар Гаўрыіла Беластоцкага.
Гісторыя
У 1993 годзе была зарэгістравана праваслаўная грамада. У 1992 годзе будынак дзіцячага сада быў перададзены праваслаўнай грамадзе. Будаўніцтва храма было распачата ў 1994 годзе. Да 1995 года будынак быў перабудаваны пад храм. 18 чэрвеня 1995 года епіскапам Канстанцінам храм быў асвячоны. У 2008 годзе на храме былі перароблены купалы і збудавана новая званіцаИВЬЕ.
Архітэктура Узведзена паводле канона старажытнарускага праваслаўнага 3-часткавага храма: кубападобны асноўны аб’ём пад 4-схільным дахам, 2-ярусная шатровая званіца над прытворам, гранёная апсіда; над усімі часткамі пастаўлены цыбулепадобныя купалы на 8-гранных барабанах. Прамавугольны ўваходны праём абрамлены арачным парталам. Фасады крапаваны лапаткамі, фігурнымі нішамі. У інтэр’еры на 3-ступенчатай салеі пастаўлены драўляны 2-ярусны іканастасЦарква ў імя святога пакутніка немаўляткі Гаўрыіла Беластоцкага .
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Іўеўскага раёна Катэгорыя:Храмы Іўя Катэгорыя:Храмы Лідскай епархіі Катэгорыя:1995 год у Беларусі