Рыжскі тэхнічны ўніверсітэт () — вышэйшая тэхнічная навучальная ўстанова ў горадзе Рыга, Латвія.

Гісторыя Родапачынальнікам Рыжскага тэхнічнага ўніверсітэта можна лічыць заснаваны ў 1862 годзе ўказам расійскага імператара Аляксандра ІІ Рыжскі палітэхнікум. Гэта была першая вышэйшая навучальная ўстанова на тэрыторыі сучаснай Латвіі.

У 1896 годзе ўказам Мікалая ІІ Рыжскі палітэхнікум быў перайменаваны ў Рыжскі політэхнічны інстытут. У 1918 годзе ўсе факультэты інстытута былі ўключаныя ў толькі што створаны Латвійскі ўніверсітэт. Сваю дзейнасць інстытут аднавіў у 1958 годзе. У 1990 годзе Рыжскі політэхнічны інстытут быў перайменаваны ў Рыжскі тэхнічны ўніверсітэт.

Факультэты У склад універсітэта ўваходзяць наступныя факультэты: Архітэктурны факультэт Будаўнічы факультэт Факультэт інжынернай эканомікі і кіравання Факультэт камп’ютэрных навук і інфармацыйных тэхналогій Факультэт матэрыялазнаўства і прыкладной хіміі Факультэт машынабудавання, транспарту і аэранаўтыкі Факультэт электронных і гуманітарных тэхналогій навучання Факультэт электронікі і тэлекамунікацый Факультэт энергетыкі і электратэхнікі

Спасылкі Гісторыя РТУ Спіс факультэтаў РТУ

Катэгорыя:Вышэйшыя тэхнічныя навучальныя ўстановы Катэгорыя:Вышэйшыя навучальныя ўстановы Расійскай імперыі

Катэгорыя:1862 год у Рызе