Грэ́бнік звычайны, Грабеннік звычайны (Cynosurus cristatus) — від кветкавых раслін з роду сямейства .

Назва

Грэбник звычайны, аўсяніца, грэбнік Ботанический словарь, Спб, 1878Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927.

Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 30—60 см. Сцябло прамастойнае, баразнаватае. Лісце чаргаванае, суцэльнае, вузкае, пляскатае, з гладкім краем, сядзячае. Кветкавыя каласкі дробныя, сабраныя ў коласападобную мяцёлку па 1—4 на галінцы. Плод — зярняўка.

Распаўсюджанне і экалогія Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы і Міжземнамор’я. Натуралізавалася на тэрыторыя Аўстраліі і Паўночнай Амерыкі. Святлолюбівая расліна, мезафіт і мезатроф. Расце на сухіх лугах, палянах і ўзлесках, аблогах, пустках, газонах, каля дарог. Утварае густыя дзярнінкі.

Ахоўваецца на тэрыторыі Эстоніі і ў Расіі (Удмурція і Яраслаўская вобласць). Вырошчваецца ў якасці кармавой і дэкаратыўнай расліны.

Сінонімы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Метлюжковыя Катэгорыя:Флора Еўропы Катэгорыя:Флора Паўночнай Афрыкі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Кармавыя расліны Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе