Рыжская архідыяцэзія — архідыяцэзія Рымска-Каталіцкай Царквы з цэнтрам у горадзе Рызе ў Латвіі. Архідыяцэзія ўваходзяць у склад Рыжскай мітраполіі.

Гісторыя У 1186 годзе Святы Прастол заснаваў дыяцэзію Лівоніі. У 1253 годзе Святы Прастол заснаваў у Лівоніі новыя дыяцэзіі і ўтварыў асобную Рыжскую архідыяцэзію. 20 студзеня 1255 года Рымскі Папа Аляксандр IV выдаў булу «Primatuum cathedras», якой пацвердзіў статус Рыжскай мітраполіі.

У 1561 годзе дзяржаўнай рэлігіяй у Лівоніі стала лютэранства, і Рыжская архідыяцэзія ў 1563 годзе была скасавана.

22 верасня 1918 года Рыжская дыяцэзія была адноўлена.

8 мая 1937 года з часткі тэрыторыі Рыжскай архідыяцэзіі была ўтворана новая Ліепайская дыяцэзія.

2 снежня 2005 года з часткі тэрыторыі Рыжскай архідыяцэзіі была ўтворана новая Рэзэкнэнска-Аглонская дыяцэзія.

Спасылкі Annuario Pontificio, Libreria Editrice Vaticana, Città del Vaticano, 2003, ISBN 88-209-7422-3 Pius Bonifacius Gams, Series episcoporum Ecclesiae Catholicae, Leipzig 1931, стр. 306—307 Konrad Eubel, Hierarchia Catholica Medii Aevi, vol. 1 , стр. 420—421; vol. 2 , стр. 223; vol. 3 , стр. 285 Ernst Friedrich Mooyer, Verzeichnisse der deutschen Bischöfe seit dem Jahr 800 nach Chr. Geb., Minden 1854, стр. 91 Bolla Primatuum cathedras, Bullarum diplomatum et privilegiorum sanctorum Romanorum pontificum Taurinensis editio, Vol. III, стр. 596—597 Декрет Quum dioecesis Rigensis, AAS 15 (1923), стр. 585 Була Plurimum sane, AAS 29 (1937), стр. 387

Катэгорыя:Рымска-каталіцкія дыяцэзіі Латвіі