Касцёл Святых Пятра і Паўла — мураваны каталіцкі храм у гарадскім пасёлку Бешанковічы Віцебскай вобласці. Знаходзіцца на вул. Энгельса, 11Бешанковічы — Парафія Святых Апосталаў Пятра і Паўла.

Гісторыя

У 1650-м годзе Казімір Леў Сапега пабудаваў у паселішчы першы вядомы каталіцкі касцёл. У 1876 годзе на месцы старога драўлянага касцёла, пабудаванага ксяндзом Ляскоўскім на сродкі ксяндза Кярсноўскага, быў пабудаваны драўляны двухвежавы касцёл пад тытулам Святога Казіміра Каралевіча і Святога Арханёла Рафала. Храм меў чатыры алтары з абразамі Езуса Укрыжаванага, Найсвяцейшай панны Марыі і Святога Антонія. Драўляны касцёл быў разбураны камуністычнымі ўладаміНовы касцёл асвечаны ў Бешанковічах.

Сучасная парафія ў Бешанковічах была зарэгістравана 10 жніўня 2000 года. 1 ліпеня 2011 года быў зацверджаны праект і распачата будаўніцтва.

2 кастрычніка 2011 года быў урачыста асвечаны і ўмараваны краевугольны камень. Урачыстасць узначаліў віцебскі біскуп Уладзіслаў Блін у саслужэнні пробашча кс. Славаміра Самковіча, канцлера віцебскай курыі кс. Аляксандра Дулінца, кс. Алега Буткевіча з Віцебска, кс. Андрэя Бульчака з Чашнікаў, дыякана Данілы Сваяка. Падчас набажэнства таксама быў умураваны, разам з каменем, эрэкцыйны актРымска-каталіцкая парафія сьв. Пётры ды Паўла ў Бешанковічах.

29 чэрвеня 2019 года касцёл быў асвячоны біскупам віцебскім Алегам Буткевічам.

Пробашчы парафіі Казімір Гваздовіч Павел Самсонаў Славамір Самковіч Алег Буткевіч Аляксандр Півавар

Спасылкі

Бешанковічы — касцёл і каталіцкая парафія Святых Казіміра і Рафала Арханёла radzima.net

Катэгорыя:Касцёлы Бешанковіцкага раёна Катэгорыя:Касцёлы Віцебскай дыяцэзіі Катэгорыя:Храмы Бешанковічаў Катэгорыя:2019 год у Беларусі