Шашолы С. 80., таксама Шашуо́лей () — мястэчка ў Вількамірскім раёне Віленскага павета Літвы. Цэнтр сянюніі. Месціцца за 16 км на паўднёвы ўсход ад Вількаміра.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае Першы пісьмовы ўпамін пра Шашолы датуецца 1334 годам. У 1385 годзе яны ўвайшлі ў склад Віленскага павета Віленскага ваяводства. Старабеларускай мовай: Шешолы. Паводле Хронікі Лівоніі Германа Вартберга, у 1375 годзе лівонскі магістр Вільгельм з Урымерсгайма ўчыніў напад на некалькі паселішчаў ВКЛ, у тым ліку Шашолы С. 34..

У 1567 годзе Шашолы сталі мястэчкам, тут збудавалі касцёл.

Пад уладай Расійскай імперыі У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Шашолы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Віленскім павеце Віленскай губерні.

Каля 1890 года ў Шашолах было 22 будынкі.

За часамі Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Шашолы занялі войскі Германскай імперыі.

Найноўшы час Па польска-літоўскіх баях і падпісанні пагаднення паміж Польшчай і Літвой у 1919 годзе Шашолы апынуліся ў складзе Літвы. З 1940 года ў Літоўскай ССР. У часы Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 года мястэчка было пад акупацыяй Германіі.

З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы.

Насельніцтва XIX стагоддзе: ~1890 год — 169 чал., з іх 140 каталікоў і 29 іўдзеяўKrzywicki J. Szeszole // S. 909. XXI стагоддзе: 2011 год — 138 чал.

Славутасці Касцёл Святога Іосіфа Рамесніка (1751) Сядзіба (XIX—XX стагоддзі)

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Мястэчкі Літвы