Акадэмія навук СССР — вышэйшая навуковая ўстанова Савецкага Саюза з 1925 па 1991 год, аб’ядноўвала вядучых навукоўцаў краіны і падпарадкоўвалася непасрэдна Савету Міністраў СССР (да 1946 г. Савет Народных Камісараў СССР). Ажыццяўляла агульнае навуковае кіраўніцтва даследаваннямі па найважнейшых праблемах прыродазнаўчых і грамадскіх навук у краіне, ў акадэміях навук саюзных рэспублік, у іншых навуковых установах, а таксама ў вышэйшых навучальных установах.
У 1991 годзе ўказам прэзідэнта РСФСР на базе Акадэміі навук СССР была створана Расійская акадэмія навук.
Прэзідэнты А. П. Карпінскі (1917—1936) У. Л. Камароў (1936—1945) С. І. Вавілаў (1945—1951) А. М. Несмяянаў (1951—1961) М. У. Келдыш (1961—1975) А. П. Аляксандраў (1975—1986) Г. І. Марчук (1986—1991)
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Акадэмія навук СССР