Епіскап Цімафей (свецкае імя Георгій Шрэтэр; , Тамахіў, Ровенская вобласць — , Варшава) — праваслаўны дзеяч, мітрапаліт варшаўскі.

Біяграфія Скончыў багаслоўскі факультэт Варшаўскага ўніверсітэту. Служыў у прыходскай царкве ў Ланаўцах на Валыні. У 1934—1938 гадах — вайсковы святар, а ў 1938 годзе хіратанізаваны ў епіскапа Люблінскага, вікарыя Варшаўска-Холмскай епархіі. Адначасова выкладаў у Варшаўскім універсітэце гамілетыку (тлумачэнне Святога Пісання, а таксама прынцыпаў прапаведніцтва). Падчас Другой сусветнай вайны жыў у Яблачынскім манастыры. 3 1944 года епіскап Холмскі, з 1945 года — архіепіскап Беластоцкі і Бельскі, намеснік мітрапаліта Варшаўскага. У чэрвені 1948 года вярнуўся ў лона Рускай Праваслаўнай Царквы. 3 1961 года мітрапаліт Варшаўскі і усёй Польшчы.

Катэгорыя:Епіскапы Беластоцка-Гданьскай епархіі Катэгорыя:Епіскапы Варшаўска-Бельскай епархіі