Міраслаў С. 87., часам Мірасла́вас () — вёска ў Аліцкім раёне Аліцкага павета Літвы. Цэнтр Міраслаўскай сянюніі. Размешчана за 12 км на захад ад Аліты.
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае Упершыню Міраслаў упамінаецца ў XVII ст. У гэты час ён уваходзіў у склад Троцкага павета Троцкага ваяводства.
У XVIII ст. Міраслаў атрымаў статус мястэчка. У 1719 годзе тут збудавалі драўляны касцёл.
Пад уладай Расійскай імперыі У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Міраслаў апынуўся ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкім мірным дагаворам — у складзе Герцагства Варшаўскага, з 1815 года ў Царстве Польскім пад кантролем Расійскай імперыі, у Сейненскім павеце Сувалкаўскай губерні.
На 1827 год у Міраславе было 33 будынкі.
Найноўшы час Пасля польска-літоўскіх баёў і падпісання пагаднення паміж Польскай Рэспублікай і Літвой у 1919 годзе Міраслаў апынуўся ў складзе Літвы. З 1940 года ў Літоўскай ССР. У часы Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 года мястэчка было пад акупацыяй Германіі.
З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы.
Насельніцтва XIX стагоддзе: 1827 год — 328 чал.Chlebowski B. Mirosław // S. 497.
Славутасці
Капліца Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (1847)
Крыніцы
Літаратура Chlebowski B. Mirosław // S. 497
Спасылкі