Пуньск С. 229. або Пунск () — вёска ў Сэйнэнскім павеце Падляскага ваяводства Польшчы. Сядзіба вясковай гміны Пуньск. Размешчана на беразе возера Пуня, за 5 км на захад ад граніцы з Літвой.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае Першы пісьмовы ўспамін пра Пуньск датуецца 1597 годам, калі Станіслаў Заліўскі заснаваў тут мястэчка і збудаваў касцёл. У гэты час Пуньск уваходзіў у склад Троцкага павета Троцкага ваяводства. Таксама сустракаецца назва старабеларускай мовай: Пуни.

У 1647 годзе кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза надаў Пуньску Магдэбургскае права і гербWiśniewski J. Dzieje osadnictwa w powiecie sejneńskim od XV do XIX wieku // Materiały do dziejów Ziemi Sejneńskiej. — Warszawa: Państwowe Wydawnictwo Naukowe, 1963. S. 86.. У 1700 годзе тут працавалі школа і шпітальWiśniewski J. Dzieje osadnictwa w powiecie sejneńskim od XV do XIX wieku // Materiały do dziejów Ziemi Sejneńskiej. — Warszawa: Państwowe Wydawnictwo Naukowe, 1963. S. 165..

Пад уладай Расійскай імперыі У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Пуньск апынуўся ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкім мірным дагаворам — у складзе Расійскай імперыі, у Сейненскім павеце Аўгустоўскай губерні.

На 1827 год у Пуньску было 82 будынкі.

Найноўшы час У 1919—1920 гадах каля Пуньска адбываліся баі паміж польскімі і літоўскімі войскамі. 19 ліпеня 1920 года мястэчка занялі літоўскія войскі разам з бальшавікамі, у 1921 годзе — польскія войскі. Згодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 года Пуньск апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.

У часы Другой сусветнай вайны з верасня 1939 да 1945 года Пуньск знаходзіўся пад акупацыяй Трэцяга Рэйха.

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1827 год — 748 чал.Chlebowski B. Puńsk // S. 302. XXI стагоддзе: 2011 год — 1336 чал.

Адукацыя і культура Пуньск ёсць цэнтрам літоўскай культуры. Тут размяшчаецца рэдакцыя часопіса «Aušra», а таксама Дом літоўскай культуры і агульнаадукацыйны ліцэй з літоўскай мовай навучання.

Славутасці Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1877—1881) Могілкі: каталіцкія, капліца; іўдзейскія Плябанія (1873) Сінагога (канец XIX — пачатак XX ст.)

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі