Пераро́сля або Пераро́сль, таксама Пшэрасль () — вёска ў Польшчы, за 27 км на паўночны захад ад Сувалкаў, за 131 км на поўнач ад Беластока, на беразе Касцельнага возера. Уваходзіць у склад Сувальскага павета Падляскага ваяводства, сядзіба вясковай гміны Пшэрасль.

Назва Апроч формы ПераросляСемянчук А. Метрыка Вялікага Княства Літоўскага: Кн. 70 (1582—1585): кн. запісаў № 70 (копія канца XVI ст.), падрыхт. А. А. Мяцельскі, Мінск 2008, 354с. Наклад 1000 асобнікаў // Białoruskie Zeszyty Historyczne. Nr. 30. С. 212., якая найбольш адпавядае беларускай мове (паводле Супрасля, Радамля, Відамля і інш.), сустракаюцца таксама варыянты Пераросль С. 86. і Прэросль С. 222.. У Геаграфічным слоўніку Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёў зазначаецца, што гістарычная польская назва мястэчка — PrzeroślaChlebowski B. Przerośl // S. 176..

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

21 лістапада 1566 года кароль і вялікі князь Жыгімонт Аўгуст надаў Перарослі магдэбургскае права і герб: у срэбным полі чырвоны леў за кратамі. У гэты час горад уваходзіў у склад Гарадзенскага павета Троцкага ваяводства, быў цэнтрам нягродавага староства. У 1571 годзе тут была заснавана каталіцкая парафія.

У першай палове XVII стагоддзя Пераросля стала адным з найбольшых гарадоў на паўночным захадзе Гарадзенскага павета. У 1709—1710 гадах шмат гараджан памерла ў час мору, што разам з змяненнем гандлёвых шляхоў прывяло да заняпаду паселішча.

Пад уладай Расійскай імперыі У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Пераросля апынулася ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкім мірным дагаворам — у складзе Расійскай імперыі, у Сейненскім павеце Аўгустоўскай губерні. На 1799 год у горадзе было 246 будынкаў, на 1827 год — 218.

У 1870 годзе Пераросля была пазбаўлена статуса горада.

Найноўшы час Згодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 года Пераросля апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.

У часы Другой сусветнай вайны з верасня 1939 да 1945 года Пераросля была пад акупацыяй Трэцяга Рэйха. У 1975—1998 гадах вёска ўваходзіла ў склад Сувальскага ваяводства.

Насельніцтва XVIII стагоддзе: 1799 год — 1310 чал. XIX стагоддзе: 1827 год — 1645 чал. XXI стагоддзе: 2008 год — 829 чал.

Славутасці Званіца касцёла (XIX ст.) Могілкі: каталіцкія, пратэстанцкія, іўдзейскія

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі