«Помнік барону Мюнхгаўзену» — скульптура ў горадзе Глыбокае. Скульптура знаходзіцца непадалёку ад могілак.
Гісторыя
20 мая 2014 года, калі горад святкаваў сваё 600-годдзе, быў устаноўлены помнік барону Мюнхгаўзену. Мясцовыя жыхары ўпэўнены, што менавіта ў гэтых краях з Мюнхгаўзенам адбыўся выпадак: у час бою ў яго закончыліся патроны, і ён вымушаны быў зарадзіць сваю зброю костачкай вішні.
Каля 10 гадоў назад тут знайшлі магілу, на крыжы якой па-нямецку напісана «Фердынанд і Вільгельміна фон Мюнхгаўзен». Хаця ўжо немагчыма даказаць, магіла барона гэта ці цёзкі па прозвішчы, але глыбачане ўпэўнены, што менавіта Мюнхгаўзен пахаваны ў іх горадзе.
Апісанне
Скульптура вышынёй 3,5 м прадстаўляе сабой фігуру чалавека, які на ядры вылятае з гарматы. Невыпадкова шляпа барона ўпрыгожана вішнямі, якія лічацца сімвалам ГлыбокагаПомнік барону Мюнхгаўзену..
Літаратура Берникович, Д. Мюнхгаузен приземлился в Глубоком / Д. Берникович // Витебские вести. — 2014. — 21 июня. — С. 16. Капшуль, Г. Вітаем Мюнхаўзена / Г. Капшуль // Веснік Глыбоччыны. — 2014. — 24 мая. — С. 1. Корбут, В. К Мюнхгаузену в Глубокое / В. Корбут // Советская Белоруссия. — 2014. — 4 июня. — С. 8. Лупач, З. У Глыбокім усталявалі скульптуру Мюнхгаўзена / З. Лупач // Вольнае Глыбокае. — 2014. — 22 траўня. — С. 4. Мюнхгаўзен «вярнуўся» ў Глыбокае / падрыхт. У. Сауліч // Сельская газета. — 2014. — 5 июня. — С. 11.
Катэгорыя:Помнікі Глыбокага Катэгорыя:З’явіліся ў 2014 годзе Катэгорыя:2014 год у Беларусі Катэгорыя:Помнікі літаратурным персанажам