Мацве́й Ге́нрыхавіч Ма́нізер (; , — ) — расійскі скульптар. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1933). Народны мастак СССР (1958). Акадэмік АМ СССР (1947). Віцэ-прэзідэнт АМ СССР (1947—1966). Лаўрэат трох Сталінскіх прэмій (1941, 1943, 1950).
Мацвей Манізер стварыў шэраг твораў, якія сталі класікай сацыялістычнага рэалізму.
Біяграфія Мацвей Манізер нарадзіўся 5 (17 сакавіка) 1891 года ў Санкт-Пецярбургу ў сям’і вядомага мастака Генрыха Манізера. Брат Генрыха Манізера.
У 1908—1909 гадах вучыўся ў Цэнтральным вучылішчы тэхнічнага малявання Штыгліца, у 1909—1911 гадах у Рысавальнай школе Таварыства заахвочвання мастацтваў, у 1911—1916 гадах — у Вышэйшым мастацкім вучылішчы пры Імператарскай Акадэміі мастацтваў. Выхаванец В. А. Бяклемішава, пад наглядам якога ствараў скульптуры на біблейскія і міфалагічныя тэмы.
3 1926 года член Асацыяцыі мастакоў рэвалюцыйнай Расіі. Выкладаў у Ленінградскай Акадэміі мастацтваў (1921—1929, 1935—1941, 1945—1947), маскоўскіх інстытуце прыкладнога і дэкаратыўнага мастацтва (з 1946) і мастацкім інстытуце (з 1952).
У 1937—1941 гадах старшыня праўлення ЛА СМ РСФСР. З 1941 года жыў у Маскве. Член УКП(б) з 1941 года. 3 1947 года правадзейны член і віцэ-прэзідэнт АМ СССР.
Мацвей Генрыхавіч Манізер памёр 20 снежня 1966 года. Пахаваны на Новадзявочых могілках (участак № 6).
Творчасць Працаваў пераважна ў галіне манументальнай бронзавай скульптуры. Зазнаў уплыў позняга акадэмізму. Стварыў шэраг помнікаў манументальнай скульптуры, у тым ліку: Т. Р. Шаўчэнку ў Харкаве (1935) і Кіеве (1938), а таксама ў Каніве (1939) на магіле паэта, В. Валадарскаму на праспекце Абухаўскай Абароны ў Санкт-Пецярбургу, «Ахвярам 9 студзеня 1905 года» на могілках Памяці ахвяр 9-га студзеня (былых Праабражэнскіх праваслаўных), Д. І. Мендзялееву ў двары Тэхналагічнага інстытута на Маскоўскім праспекце, У. І. Леніну ў Петразаводску (арх. Ільін Л. А.), У. І. Леніну (1925); В. І. Чапаеву ў Самары (1932), аўтарская копія якога (1933) пастаўлена ў Санкт-Пецярбургу; У. І. Леніну перад Домам урада ў Мінску (1933), У. І. Леніну і В. У. Куйбышаву (1938) у Самары, С. М. Кіраву ў г. Кіраўску, Мурманская вобласць (1938), У. І. Леніну ва Ульянаўску (1940), статуя «Зоя Касмадзям’янская» ў Траццякоўскай галерэі (1942), І. П. Паўлаву ў Разані (1949); І. У. Мічурыну ў Мічурынску (1950); У. І. Леніну ў Маскве ў стадыёна «Лужнікі» (1960, копія помніка ва Ульянаўску); У. І. Леніну ў Яшкар-Але (1966); барэльеф Пушкіна на месцы яго апошняй дуэлі, барэльеф «Рабочы» на будынку Пятроўскага пасажа ў МасквеМ. Золотоносов. Можно ли из ЦПКиО сделать парк тоталитарного периода? Город’812 Online ; фото отливки в Москве; ещё фото отливки в Москве; фото из альбома «И это тоже Харьков…».
Да ліку найбольш вядомых прац Манізера адносіцца скульптура «Дыскабол», гісторыя якой узыходзіць, па ўспамінах аўтара, да серыі прац «на фізкультурныя тэмы», выкананай у 1926 годзе сумесна з А. А. Янсан-Манізер і Т. С. Кірпічнікавай:
«Гэтыя параўнальна невялікія рэчы пасля атрымалі распаўсюджанне ў бронзавых і цынкавых адліўках завода „Чырвоны Выбаржац“, прызначаных для прызаў. Адна з гэтых фігурак, патрапіўшы ў Харкаў, паслужыла нагодай для заказу вялікай фігуры „Дыскабол“, якую я выканаў у 1927 годзе. Бронзавыя адліўкі яе знаходзяцца ў Харкаве і ў Парках Культуры і Адпачынку ў Ленінградзе і ў Маскве»
У 1940-я гады скульптарам была выканана статуя А. С. Пушкіна для новага будынка вакзала ў горадзе Пушкін (станцыя Дзіцячае сяло).
Выканаў статуі і скульптурнай групы для станцый маскоўскага метрапалітэна «Плошча Рэвалюцыі» (1936—1939) і «Ізмайлаўскі парк» (1944) Маскоўскага метрапалітэна. Найбольш вядомая станцыя «Плошча Рэвалюцыі», дзе ў нізкіх вуглах арачных праходаў размешчаны вялікія фігуры з атрыбутамі розных родаў дзейнасці — пагранічнік з сабакам, птушніца з курыцай, малады рабочы з шасцярэнькай і г.д. У 1943 годзе перадаў прысуджаную яму Сталінскую прэмію сумай 100 000 рублёў у Фонд абароны.
Сярод твораў таксама партрэтаў і інш. Аўтар кнігі «Скульптар пра сваю работу» (т. 1—2, 1940—1952).
Сям’я У шлюбе са скульптурам (1890—1971) меў сына (1927—2016), які стаў мастаком.
Літаратура
Ермонская В. В. М. Г. Манізер. М., 1961.
Спасылкі
Манізер Мацвей Генрыхавіч. Біяграфія і творчасць мастака на Artonline.ru Энцыклапедыя «Кругосвет»
Катэгорыя:Дактары мастацтвазнаўства Катэгорыя:Правадзейныя члены Акадэміі мастацтваў СССР Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Члены Саюза мастакоў СССР Катэгорыя:Мастакі-сацрэалісты СССР Катэгорыя:Мастакі-сацрэалісты Расіі Катэгорыя:Мастакі Санкт-Пецярбурга Катэгорыя:Выкладчыкі Інстытута імя Рэпіна Катэгорыя:Скульптары-манументалісты СССР Катэгорыя:Пахаваныя на Новадзявочых могілках